Беларуская Служба

У Закапанэ пакажуць фільмы пра горы

28.08.2019 17:03
15-ы фестываль „Сустрэчы з кінафільмамі, прысвечанымі горам” адбудзецца ў Закапанэ 5-8 верасня.
ЗакапанэPhoto: uroburos/pixabay.com/CC0 Public Domain

5-8 верасня ў курортным гарадку на поўдні Польшчы адбудзецца 15-ы фестываль „Сустрэчы з кінафільмамі, прысвечанымі горам”. У рамках фестывалю можна будзе пабачыць фільмы з усяго свету. Упершыню падчас мерапрыемства будзе арганізаваны чэмпіянат Еўропы па спартыўным скалалажанні „Малапольска-2019”, а таксама шматлікія іншыя імпрэзы. Нагадаем, горад Закапанэ знаходзіцца ў гарах Татры.

Падчас сёлетняга фестывалю адбудзецца, між іншым, прэм'ера трэйлера фільма „Broad Peak” Лешэка Давіда (Leszek Dawid), а таксама прэзэнтацыя фотаздымкаў, зробленых на Каракаруме, у Альпах і ў Закапанэ. Можна будзе таксама азнаёміцца з фільмам „К2. Апошняя гара” Дарэка Залускага (Darek Załuski).

Пры нагодзе паказаў плануюцца сустрэчы з творцамі й героямі фільмаў.

аз