Імклівы прагрэс адкрыў перад чалавецтвам безліч новых магчымасцяў, у тым ліку і ў вывучэнні замежных моваў. Інтэрнэт дазваляе хутка і лёгка атрымліваць інфармацыю з усіх куткоў зямнога шару. Менавіта інтэрнэт пакрысе становіцца неад’емнай прыладай вывучэння замежных моваў.
Якія вынікі можа прынесці інтэрактыўнае вывучэнне мовы, як выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў працэсе навучання, і наколькі эфектыўныя аўдыякнігі ці мабільныя прыкладанні? Менавіта гэтым пытанням прысвечана сённяшняя праграма.
У студыі Польскага радыё для Замежжа зноў пабываў намеснік дырэктара Цэнтру польскай мовы і культуры Polonicum Варшаўская ўніверсітэту доктар Пётр Каяк.
Многія гады вывучэнне мовы асацыявалася выключна з нуднымі лекцыямі, з выкладчыкамі, з тым, што трэба багата ўсяго зазубрываць на памяць. Спадар Пётр, як змяніліся стандарты ў эпоху развіцця новых тэхналогій і штучнага інтэлекту?
- Усё залежыць ад мовы, яны розныя. Ёсць больш, а ёсць менш распаўсюджаныя мовы. Першае пытанне, на якое неабходна адказаць настаўніку кожнай замежнай мовы: калі мы вывучаем яе, то з якой мэтай мы гэта робім? Напрыклад, калі мы займаемся ангельскай, нямецкай, рускай ці французскай – вядома мы інвестуем у будучыню, каб дасягнуць прафесійнага поспеху. Што тачыцца менш распаўсюджаных моў, да якіх я залічаю польскую мову, вельмі істотна заімпанаваць вучня культурай народа, чыя мова вывучаецца.
Многія з тых, хто прыходзіць да нас на заняткі – гэта людзі, якія пачалі вучыць польскую мову, зацікавіўшыся літаратурнымі творамі, напісанымі польскімі аўтарамі. Другім важным элементам з'яўляецца тып мовы. У выпадку флектыўных моваў, да якіх таксама адносіцца польская, значна складаней апрацоўваюцца камп’ютарныя і мабільныя праграмы, якія дапамагаюць гэткія мовы вывучаць.
Спадар Пётр, удакладніце, калі ласка, якія новыя магчымасці ў вывучэнні мовы прынёс нам тэхнічны прагрэс?
- Трэба памятаць пра тое, што кожны новы культурніцкі сродак камунікацыі стварае новыя адукацыйныя, дыдактычныя, глотадыдактычныя магчымасці. Вядома, польская мова са сваёй метадалогіяй, са сваімі навуковымі падыходам крыху маладзейшая за тыя вялікія мовы, у якія інвестуюцца вялікія грошы. Аднак гэта абсалютна не змяняе таго факту, што можна выкарыстоўваць мабільныя прыкладання, каб рабіць практыкаванні, каб, напрыклад, пашырыць свой слоўнікавы запас.
Тое, што сёння кожны можа ўзяць у руку смартфон, напрыклад, у метро, на ім прагледзець газету ці зайсці на YouTube альбо зрабіць нешта падобнае, азначае, што мой студэнт у любы час мае доступ да тэкстаў, якія раней цяжка было знайсці або набыць.
Прашу прыняць да ўвагі тое, што нават размовы праз Skype прыводзяць да таго, што ў палякаў, якія пражываюць, напрыклад, у Аўстраліі, няма праблемаў з тым, каб пагутарыць са сваёй сямʼёй. Мы гаворым пра камунікацыйныя рашэнні, але таксама і пра слоўнікі, якія перанесліся ў лічбавую прастору.
На самой справе, гэта надзвычай шырокая тэма. Магу параіць нашым слухачам некалькі інтэрнэт-пляцовак, на якіх яны змогуць знайсці вялікую базу лічбавых дыдактычных дапаможнікаў. Па-першае, гэта інтэрнэт-старонкі таварыства настаўнікаў польскай мовы і культуры Bristol. Па-другое, гэта партал Цэнтру вывучэння польскай мовы Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве.
У кантэксце сучасных тэхналогій, напэўна, у вывучэнні польскай мовы як замежнай, дапамагаюць сацыяльныя сеткі – польскі сегменту інтэрнэту.
-Гэта выдатныя прыклад, але да гэтага спісу таксама трэба дадаць традыцыйныя СМІ. У выпадку палякаў замежжа, асабліва, прадстаўнікоў старэйшага пакалення кантакт з традыцыйнымі формамі працы СМІ мая вялікае значэнне. Шчыра кажучы, іншым шляхам, часам да іх можна і не трапіць.
Вяртаючыся да пашырэння магчымасцяў вывучэння замежных моваў. У глабальным маштабе для нашай маленькай польскай мовы, часамі вялікае значэнне мае нейкая культурная з’ява масавай культуры, яка можа зацікавіць іншаземца польскай мовай і культурай.
Шаноўныя мае, вы нават сабе не ўяўляеце да чаго спрычынілася польская камп’ютарная гульня «Ведзьмін». У Кітая агромністая колькасць студэнтаў пачынае вывучаць польскую мову менавіта пасля знаёмства з гэтай кампʼютарнай гульнёй. Адпаведна, часамі моладзь пачынае свае прыгоды з вельмі далёкай культурай ужо не праз літаратуру, як гэта было раней, а праз камп’ютарную гульню.
Сваім бачаннем уплыву новых тэхналогій на выкладанне і вывучэнне замежных моваў дзеліцца паліглот і наш калега супрацоўнік Нямецкай рэдакцыі Польскага радыё для Замежжа Ёахім Цяцерскі.
-Новыя тэхналогія напэўна нам могуць моцна дапамагчы ў вывучэнні замежных моваў. Гэта таму што ўсяго адзін дотык мышкі аддзяляе на ад носьбіта мовы, якую мы вывучаем. Хочаш вучыць карэйскую – калі ласка! Заходзь на карэйскі моўны форум, знаёмся і размаўляй там па-карэйску. Няхай носьбіт мовы вучыць цябе яе асновам.
Мы размаўлялі пра выкарыстанне новых тэхналогій у вывучэнні замежных моваў. У наступную суботу запрашаем на чарговую перадачу з цыклу «Польская мова без межаў».
Перадача ўзнікла пры падтрымцы фонду «Дапамога палякам ва Усходняй Еўропе» у рамках апекі Сенату Рэчы Паспалітай над палякамі замежжа.
Слухайце аўдыё
Пшэмыслаў Павэлэк/PRdZ/эж