У гэтай перадачы я прадстаўлю вашай увазе выканаўцу, кампазітарку, якую ў Польшчы заносяць у топ некалькіх дзясяткаў самых выдатных вакалістак. Завуць музыкантку Здзіслава Сасніцка (кампазітарскі псеўданім Барбара Баер, так завуць мужа вакалісткі, але яна не памяняла афіцыйна прозвішча). Нарадзілася ў 1945 годзе ў Калішы, закончыла ў сваім родным горадзе Дзяржаўную музычную школу, а пазней Вышэйшую музычную школу ў Познані. Музычную кар’еру пачала ва ўзросце васямнаццаці гадоў на Фестывалі савецкай песні ў Зялёнай Гуры. Неўзабаве таксама прыняла ўдзел у Фестывалі маладых талентаў у Шчэціне і стала яго фіналісткай.
Пазней кар’ера выканаўцы развівалася даволі імкліва, яна выступала на розных музычных мерапрыемствах, на некаторых перамагала. Яшчэ ў часы Польскай Народнай Рэспублікі атрымала званне Заслужанай артысткі Польшчы (па-польску «Заслужаны дзеяч культуры»), стала таксама ўладальніцай Залатога крыжа заслугі. Так што трэба сказаць, што зорка Здзіславы Сасніцкай ярчэй за ўсё гарэла ў 70-80-ыя гады мінулага стагоддзя. Тады ўсюды гучалі яе творы, якія сталі вялікімі шлягерамі. А пазней на шмат гадоў яна практычна перастала выступаць, невядома, па якой прычыне, пра гэта няма інфармацыі. Праўда, Сасніцка вярнулася на сцэну, але толькі ў 2015 годзе, калі яна запісала новы кампакт-дыск, якога вельмі чакалі аматары яе прыгожага моцнага голасу (дарэчы, інтэрвал голасу музыканткі складае 2,5 актавы). І яшчэ ў 2016 годзе выйшаў альбом яе самых вядомых і папулярных песняў.
У сённяшнюю перадачу я выбрала кампазіцыю, якая называецца «Без цябе – восень».
W błękicie mamy swój dom na wyspie słońca
W błękicie mamy swój ląd zwyczajnych spraw
Jesteś mój, czemu więc
Tak często myślę, że
Bez Ciebie jesień dogoni mnie
Bez Ciebie marzeń oduczę się
Bez Ciebie pasjans nie wyjdzie mi w pochmurne dni
Bez Ciebie zmartwi mnie byle co
Bez Ciebie nic nie będzie mi szło
Bez Ciebie na zawsze schowam się na serca dnie
Jeszcze wciąż jest tyle słońca
Jeszcze nam nie płynie czas
Jesteś mój, czemu więc
Tak często myślę, że
Bez Ciebie wino utraci smak
Bez Ciebie nigdy nie powiem,"tak"
Bez Ciebie drogi zasypie wiatr popiołem z gwiazd
Bez Ciebie smuci mnie każdy wiersz
Bez Ciebie nie przychodzi sen
Bez Ciebie w jesień zapadnie świat na tysiąc lat
У блакіце наш дом на востраве сонца. У блакіце наша зямля звычайных спраў. Ты – мой, чаму ж я так часта думаю, што без цябе восень дагоніць мяне. Без цябе а развучуся марыць. Без цябе пас’янс не выйдзе мне ў пахмурныя дні. Без цябе мяне расхвалюе абы-што. Без цябе нічога ў мяне не атрымаецца. Без цябе я на заўсёды схаваюся на сэрца дне.
Яшчэ ўсё так шмат сонца. Яшчэ ў нас не праходзіць час. Ты – мой, чаму ж я так часта думаю, што без цябе віно страціць смак. Без цябе я ніколі не скажу «так». Без цябе дарогі засыпле вецер попелам з зорак. Без цябе мяне засмучае кожны верш. Без цябе не прыходзіць сон, без цябе свет пагрузіцца ў восень на тысячы гадоў.
Цудоўная песня пра каханне, зусім іншая, чым большасць сучасных кампазіцый. Думаю, многія сумуюць па такіх песнях, таму варта іх нагадваць, хаця б у адной перадачы. Спявала Здзіслава Сасніцка, аўтар словаў – Яцэк Букоўскі, музыку напісаў Мікалай Хэртэль.
Mamy swój ląd zwyczajnych spraw – маем або ў нас ёсць свая зямля звычайных спраў. Па-польску ląd – гэта даслоўна беларуская суша (сухая зямля, на якой няма вады). Аднак тут, у паэтычным тэксце, зусім не падыходзіла слова суша, таму я скарысталася выразам зямля. А вось польская susza – гэта беларуская засуха. Дарэчы, гэтым летам выраз гэты зрабіў вялікую кар’еру ў польскай дзяржаве, паколькі сапраўды лета было выключна сухім і гарачым. Відаць, прыйдзецца нам прывыкаць да такога надвор’я. Асабіста мне яно зусім не перашкаджае, але фермеры вельмі скардзяцца на нізкі ўраджай, многія расліны проста высахлі.
Bez ciebie marzeń oduczę się – без цябе я развучуся марыць. Гэта, канешне, не даслоўны пераклад, паколькі ў польскім сказе ёсць назоўнік marzenia (мары), а ў перакладзе я ўжыла дзеяслоў «марыць». У беларускай мове тут іншая канструкцыя, чым у польскай, не гаворыцца «адвучыцца мараў», а для польскай мовы гэта вельмі характэрнае словазлучэнне – можна oduczyć się marzeń, jazdy na rolkach, pływania ці страціць нейкае іншае ўменне, якім мы калісьці валодалі. Па-беларуску мы скажам «адвучыцца марыць, ездзіць на ролікавых каньках, плаваць» і г.д.
Zmartwi mnie byle co – мяне расхвалюе абы-што. Byle co – гэта дакладна тое ж самае, што і беларускае абы-што, але па-беларуску пішацца праз злучок, а па-польску асобна.
Bez ciebie nic nie będzie mi szło – без цябе нічога не будзе мне ўдавацца. Калі на польскай мове «coś nie idzie», гэта менавіта азначае «не атрымліваецца не ўдаецца».
нг