Беларуская Служба

У гутарковай мове выбачаецца больш памылак

21.09.2019 15:06
Запрашаю на чарговую частку цыклу перадач «Польская мова без межаў».
Аўдыё
.
.Фота: pixabay.com/pl

Іншаземцы лічаць польскую мову складанай. Яна таксама з’яўляецца выклікам для тых, хто хоча дасканала пісаць і размаўляць на польскай мове. Сёння мы паразмаўляем пра папулярныя моўныя памылкі, як іх пазбягаць, і пра тое, ці правілы ў польскай мове з’яўляюцца адзінароднымі.

Нашымі гасцямі з’яўляюцца Томаш Бэрэда і Павал Тшаскоўскі з моўнай рэдакцыі Польскага радыё, аўтары моўнай інструкцыі «Ад слова да слова». Моўная памылка – гэта адхіленне ад нормы. Таму трэба задумацца над тым, чым з’яўляецца моўная норма – гаворыць Томаш Бэрэда:

- Гаворка пра моўную норму, то бок пра нешта, з чым згаджаюцца ўсе палякі. Гэта паўсюдна прыняты спосаб маўлення. Ён, аднак, павінен быць кадыфікаваны, а гэтым займаюцца мовазнаўцы. І гэта яна вызначаюць, што правільна, а што няправільна.

Калі казаць пра папулярныя памылкі, то найперш трэба звярнуць увагу на розніцу паміж памылкамі ў пісанні і памылкамі ў гутарковай мове. Яны цалкам іншыя – звяртае ўвагу Павал Тшаскоўскі:

- Пісьмовая мова выклікае шмат цяжкасцяў, напрыклад, з пунктацыяй, часта з граматыкай, вялікай і малой літарай. Падчас размовы мы не маем такіх праблем. Яны цалкам іншыя, звычайны тычацца лексікі і таго, як мы выкарыстоўваем словы.

Дастаткова частай памылкай з’яўляецца націск. У польскай мове націск падае на другі склад з канца слова, але ёсць словы, дзе націск падае на трэці склад з канца. Аднак, цяпер назіраецца знікненне націску на трэці склад.

Багатай крыніцай памылак з’яўляецца таксама лексіка, бо самыя словы могуць выкарыстоўвацца не ў адпаведным сэнсе, ёсць шматлікія фразеалагізмы, якія таксама выклікаюць розныя праблемы – дадае Томаш Бэрэда.

- Гэта такая галіна, у якой найпрасцей заўважыць памылку, паколькі памылка засяроджваецца на адным слове, не трэба даследаваць цэлую структуру. Я назаву папулярную лексічную памылку, якой трэба старацца пазбягаць. Гэта ўплыў англійскай мовы. Англійская мова цяпер аказвае самы вялікі ўплыў на польскую мову.

Мова з’яўляецца жывым арганізмам, які развіваецца, але з іншага боку таксама праходзіць дэфармацыю. Дзе праходзіць вузкая мяжа паміж моўнай памылкай, а дазволенай формай у гутарковай мове? Паводле нашых суразмоўцаў, гэта мяжа настолькі вузкая, што немагчыма яе вызначыць. Гаворыць Павал Тшаскоўскі.

- Мова з’яўляецца вельмі дэмакратычнай. Калі большасць карыстальнікаў прыме рашэнне, што будзе гаварыць менавіта так, то мовазнаўцы прымуць пэўныя нормы. У якасці прыкладу можна прывесці форму ўказальнага займенніка ta (гэтая). Правільна гаворыцца: дайце мне tę książkę (гэтую кнігу), але ўсё часцей чуваць tą książkę. І ўжо частка падручнікаў правапісу пачынае прымаць форму займенніка tą ў гутарковай мове. Можна нават зрабіць прагноз, што праз два пакаленні формы tę ўжо не будзе.

І тут варта ўвесці дзве формы польскай мовы – літаратурная і гутарковая. У другой выбачаецца значна больш памылак. Мовазнаўцы заўважаюць, што польскай мова неаднародная і можна вызначыць розныя ўзроўні. Самым нізкім узроўнем з’яўляецца гутарковая мова – вельмі свабодная форма польскай мовы. «Цікава, што ўжо пэўны час фіксуецца норма гутарковай мовы», – звяртае ўвагу Томаш Бэрэда.

- Калісьці ў слоўніках, асабліва ў слоўніках правільнай польскай мовы, была толькі адна норма. Ужо нейкі час запісваецца норма гутарковай мовы, супрацьпастаўляючы яе норме правільнай мовы. Тут ёсць разнароднасць. Трэба памятаць, што падчас размовы на калідоры мы можам дазволіць сабе больш. Але падчас публічных выступаў неабходна звяртаць увагу на правільную форму. То бок, два розныя ўзроўні, дзве розныя нормы. Прычым паяўляецца небяспека. Калі мы будзем стала выкарыстоўваць свабодную мову, то такая форма мовы ўкараняецца. І калі трэба будзе выступіць публічна, то хочаш ці не, але будуць паяўляцца выразы і формы, якія мы не павінны выкарыстоўваць.

Што рабіць, каб вучыцца размаўляць і пісаць правільна, асабліва, калі гэта іншаземец вывучае польскую мову? Нашыя эксперты адзінагалосна прызнаюць, што найлепшым спосабам з’яўляецца чытанне добрай літаратуры, размова з асобамі, якія добра размаўляюць. Вельмі шмат звычак выносіцца з дому, вялікую ролю адыгрывае школа. Не мала важным з’яўляецца жаданне працаваць над правільным маўленнем.

Вялікую ролю адыгрываюць СМІ. Рашучай большасці людзей здаецца, што прачытанае ці пачутае ў СМІ з’яўляецца беспамылковым. У сваю чаргу вельмі часта гэта можа быць памылковае меркаванне. Усё ж, паводле Паўла Тшаскоўскага, грамадства не з’яўляецца абыякавым да таго, як правільна іншыя пішуць і размаўляюць.

- Гэта звязана з яшчэ адной цікавай з’явай. Вельмі часта мы чуем скаргі, што польская мова ўжо заканчваецца, што праз дзесяць гадоў ад яе нічога не застанецца. У сваю чаргу вялікае роля правільнага ўжывання мовы бачная ў сацыяльных СМІ. Калі нехта зробіць заганную арфаграфічную памылку, напрыклад, у сацыяльных СМІ, то заўсёды гэта выклікае рэакцыю. Здаецца, што мы ўсё ж звяртаем увагу на мову. І гэта добра.

Вялікі дзякуй за размову. Гасцямі студыі былі Томаш Бэрэда і Павал Тшаскоўскі з моўнай рэдакцыі Польскага радыё, аўтары моўнай інструкцыі «Ад слова да слова». Перадачу падрыхтавалі Пшэмыслаў Павэлэк і Алена Вялічка. Пераклад чытаў Валера Саўко.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў