Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

10.10.2019 16:50
Данута Рын пераконвае мужчын, якая яна прывабная, хаця ў сапраўдным жыцці ёй не шанцавала на добрых мужчын.
Аўдыё
  • Данута Рын "Столькі прывабнасці"
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння я хачу вам прадставіць адну з самых цікавых і каларытных артыстак польскай музычнай сцэны, на жаль, цяпер ужо падзабытую. Гаворка ідзе пра Дануту Рын, музыкантку з прыгожым, глыбокім голасам і цудоўным дарам эмацыйнага спявання, якая, нягледзячы на вялікую любоў публікі, не заўсёды была ў стане праспяваць тэкст песні да канца, адварочвалася ад гледачоў, забывала тэкст. Прычынай была глыбокая дэпрэсія, звязаная з асабістымі перажываннямі.

Данута Рын нарадзілася ў 1936 годзе, памерла ў 2006. Рын – гэта псеўданім, дзявочае прозвішча Данута Смыкля, пасля выхаду замуж – Чыжэўска. Была жанчынай са шматлікімі талентамі, не толькі музыканткай, але таксама выдатнай акторкай. Яе дэбют на сцэне адбыўся ў Кракаве, але бліскучую кар’еру зрабіла ў Варшаве. Вучылася ў сярэдняй музычнай школе ў Кракаве ў класе фартэпіяна, пазней закончыла факультэт кампазіцыі Кракаўскай дзяржаўнай музычнай школы.

Як я казала, Рын была і музыканткай, і акторкай. Яна грала ў кінафільмах, а пад канец жыцця яе спецыяльнасцю сталі польскія серыялы. Яшчэ незадоўга да смерці марыла вярнуцца на здымачную пляцоўку, але гэтая мара так і не збылася. Калі ў Польшчы быў створаны прафсаюз Салідарнасць, які змагаўся з камуністычнай сістэмай, а пазней было ўведзена ваеннае становішча, Рын часта выступала ў абарону дзеячаў антыкамуністычнай апазіцыі, спявала ў касцёлах.

Данута Рын два разы выходзіла замуж, і два разы разводзілася. Гэта істотная інфармацыя, каб зразумець, адкуль узялася такая глыбокая дэпрэсія ў акторкі. Не шанцавала ёй на добрых мужчын, хаця яна і спявала да іх – хто такі прывабны, грацыёзны, як яна. Менавіта пра жаночую грацыю ідзе гаворка ў песні, якая зараз прагучыць. Аўтары слоў – Jerzy Bekker, Andrzej Kudelski, а музыку напісаў Zygmunt Apostoł.

Danuta Rinn «Tyle wdzięku»

Kto ma tyle wdzięku co ja,

wdzięku co ja, no, kto ma?

Powiedz sam!

Kto, kto taki uśmiech ci da,

uśmiech ci da, jak dam ja?

Może inne są piękniejsze,

może i są.

Może inne są zgrabniejsze,

no to i co?

Może inne są sprytniejsze,

na pewno są.

No ale powiedz sam,

no ale powiedz sam...

Doprawdy, mówię ci,

bez sensu walczysz z tym.

Nie warto, byś wyzywał los.

Gdy od rana do wieczora

mówię ci to,

we dnie, w nocy, jutro, wczoraj,

to samo wciąż.

A gdy w końcu cię przekonam,

szansę ci dam

i wtedy powiesz sam,

i wtedy powiesz sam...

Kto ma tyle wdzięku co ty,

wdzięku co ty? Nikt a nikt!

Powiesz sam.

Kto potrafi szczęście dać mi,

szczęście dać mi? No cóż – nikt!

Хто такі грацыёзны, як я. Скажы сам! Хто такую ўсмешку табе дасць, якую дам я? Магчыма, іншыя прыгажэйшыя, магчыма, яны больш стройныя, ну і што? Магчыма, іншыя спрытнейшыя, ну, але скажы сам, скажы сам...

Хто такі грацыёзны, як я, хто такую ўсмешку табе дасць, як я? Насамрэч, я табе кажу, ты надарэмна з гэтым змагаешся, не варта, каб ты кідаў выклік лёсу. Калі я табе кажу гэта з раніцы да вечара, днём, ноччу, заўтра, учора. А калі ўрэшце я цябе пераканаю, я дам табе шанец. І тады ты скажаш сам – хто такі павабны, як ты. Ніхто! Хто зможа шчасце даць мне, даць мне. Ну што ж, ніхто!

Kto ma tyle wdzięku co ja – хто такі грацыёзны, хто такі павабны, як я. Слова wdzięk даволі ёмістае, яго можна перакласці па-рознаму на беларускую мову. Слоўнікавы пераклад – грацыёзнасць, грацыя, але, на маю думку, пасуе таксама выраз павабнасць, сімпатычнасць.

Inne są zgrabniejsze, inne są sprytniejsze – іншыя больш стройныя, іншыя больш спрытныя. Трэба сказаць, што слова zgrabny таксама можна перакласці як грацыёзны, але больш падыходзячы пераклад – стройны, хударлявы.

Doprawdy mówię ci – я насамрэч табе кажу. Выраз doprawdy ужываецца ў прынцыпе толькі тады, калі мы хочам некага пераканаць у нашай рацыі, што мы гаворым самую што ні на ёсць праўдзівую праўду.

Nie warto, byś wyzywał los – wyzywać кагосьці – гэта выклікаць яго на паядынак. Цяпер, канешне, няма сапраўдных дуэляў на жыццё і смерць, якія здараліся яшчэ не так даўно, але калі хто кагосьці wyzywa, гэта значыць, што ён кідае яму выклік.

We dnie, w nocy – днём і ноччу. W nocy, канешне, зразумела – у начы, але вось we dnie, думаю, можа выклікаць сумненні. Чаму не we dni? Dnie – гэта састарэлая форма множнага ліку слова дзень. Калі яна цяпер і ўжываецца, то вельмі рэдка, можа, у некаторых літаратурных творах. Лепш казаць dni.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы