Беларуская Служба

Беларускія дзеткі з Польшчы прынялі ўдзел у конкурсе «Пазнай Беларусь»

13.10.2019 07:59
Конкурс адбываецца ў пяці катэгорыях: малюнак, фотаздымак, сачыненне, верш і мультымедыйная прэзентацыя. 
Аўдыё
  • Беларускія дзеткі з Польшчы прынялі ўдзел у конкурсе «Пазнай Беларусь» 
Беларускія дзеткі з Польшчы прынялі ўдзел у конкурсе «Пазнай Беларусь» Анна Пятроўская/Польскае радыё

Васількі, буслы, помнікі архітэктуры – гэта атаясамліваецца з Беларуссю і гэта адлюстравалі ўдзельнікі конкурса «Пазнай Беларусь». Яго арганізатарам 10-ы па ліку раз выступіў Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы.

У офісе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку адбылося падвядзенне вынікаў мастацкага спаборніцтва. Мэта конкурса – пашыраць зацікаўленне беларускай культурай і гісторыяй сярод дзяцей, прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Конкурс адбываецца ў пяці катэгорыях: малюнак, фотаздымак, сачыненне, верш і мультымедыйная прэзентацыя. Вашай увазе рэпартаж з мерапрыемства, які падрыхтавала Анна Пятроўская.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы