Польскі фільм пра святую сястру Фаўстыну Кавальску «Любоў і міласэрнасць» пакажуць у амаль 800 кінатэатрах Злучаных Штатаў Амерыкі. Прэм’ера адбылася ў панядзелак. Рэжысёр Міхал Кондрат расказаў, што фільм узнік падчас працы над іншай стужкай. Каманда наткнулася на новыя дакументы, якія тычацца святой Фаўстыны і вырашыла расказаць пра гэта гледачам:
- Мы наткнуліся на шмат да гэтага часу невядомых гісторый, якія тычацца культу Божай міласэрнасці і людзей, якія акружалі сястру Фаўстыну. Між іншым, мастака, спавядальніка ксяндза Міхала Сапоцькі. У Вільні, ва ўніверсітэце, дзе ён выкладаў, мы знайшлі яго ліст.
Міхал Кондрат сцвярджае, што за акіянам ёсць вялікае зацікаўленне яго фільмам. У некаторых кінатэатрах квіткі выкупілі два тыдні таму. У амерыканскіх СМІ паявіліся рэцэнзіі:
- Журналістам, якія паглядзелі і пісалі рэцэнзіі, асаблівы падабалася форма – спалучэнне дакументальнага і мастацкага фільму. Яны лічаць, што дзякуючы гэтаму мы даведваемся пра многія справы, а адначасова робім гэта камфортна.
Прадзюсар фільму запэўніў, што падобныя кінаакцыі будуць арганізаваныя ў 30 іншых краінах свету. У Польшчы прэм’ера фільму «Любоў і міласэрнасць» адбылася ў сакавіку.
ав