Усё больш жыхароў суседніх з Польшчай краінаў, а асабліва Беларусі ды Украіны цікавяцца польскай мовай, пачынаюць яе вывучаць. У сённяшнім выпуску праграмы «Польская мова без межаў» мы пагаворым пра традыцыі выкладання польскай мовы замежнікам у вышэйшых навучальных установах.
Польскае радыё для замежжа запрасіла ў сваю студыю намесніка дырэктара Цэнтру польскай мовы і культуры POLONICUM пры Варшаўскім універсітэце, аўтара шматлікіх публікацый, прысвечаных методыцы выкладання польскай, як замежнай, Пятра Каяка.
Цягам дзесяцігоддзяў універсітэты Польшчы арганізоўваюць курсы польскай мовы і культуры для іншаземцаў. Курс можа быць інтэнсіўны, падчас, напрыклад, летніх канікул, але некаторыя курсы працягваюцца цэлы год. Пётр Каяк распавядае пра традыцыю выкладання польскай мовы, як замежнай:
- У Польшчы менавіта ўніверсітэты паклалі пачатак традыцыі выкладання польскай мовы як замежнай, прасоўванню польскай культуры і, вядома, паклапаціліся аб развіцці такой навуковай дысцыпліны як глотадыдактыка (методыка выкладання мовы).
Фактычна гэты працэс распачаўся адразу пасля здабыцця Польшчай незалежнасці. Вядома, у незалежнай дзяржаве мы нарэшце змаглі задбаць пра ўласцівы ўзровень выкладання. Аднак, не варта забываць, што яшчэ раней ва ўніверсітэтах праводзіліся заняткі, прысвечаныя Польшчы і польскай мове.
Самае важнае для нас тое, што з моманту з'яўлення незалежнай Польшчы, улады могуць паспрыяць распаўсюджванню польскай мовы і культуры ў краіне і па-за яе межамі. У нашым асяроддзі настаўнікаў польскай мовы, якія працуюць з замежнікамі, часта згадваецца пра курсы, якія яшчэ ў 1930-х гадах праводзіліся, напрыклад, у Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Іх наведвалі ў асноўным адмыслоўцы: перакладчыкі, прафесура, дыпламаты. На жаль, вайна перарвала цыклічнасць гэтай практыкі. Усё гэта атрымалася аднавіць толькі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1950-х гадах.
На дадзены момант найстарэйшай установай такога тыпу ў Польшчы зʼяўляецца менавіта ваш цэнтр POLONICUM. Распавядзіце пра пачаткі цэнтру POLONICUM.
- Падзялюся з вамі пэўнай таямніца: вядома, мы ахвотна выкарыстоўваем выраз «найстарэйшы інстытут або цэнтр, які навучае замежнікаў польскай мове», аднак варта было б старанна праверыць архівы. Магчыма, калегі з Універсітэту Лодзі пачалі займацца гэтым крыху раней. Калі глядзець з гістарычнай перспектывы, то ў пачатку 1950-х гадоў, калі камуністычная дзяржава пачала разважаць аб тым, як падтрымаць брацкія сацыялістычныя народы, і тады ў самыя буйныя вышэйшыя навучальныя ўстановы: у Варшаўскі ўніверсітэт, у Універсітэт Лодзі накіроўваліся замежныя студэнтаў, з якіх рабілі рэвалюцыянераў. Каб тыя сеялі ідэі сацыялізму па ўсім свеце. У выпадку Універсітэту Лодзі там ёсць добра адладжанае праца з моладдзю перад пачаткам чарговага навучальнага года; яны рыхтуюць замежнікаў менавіта для атрымання вышэйшай адукацыі па-польску.
У нас таксама ёсць падобны досвед. Абодва гэтыя ўніверсітэты – у Варшаве і ў Лодзі распачалі гэту традыцыю. Безумоўна ў сталічных умовах мы карысталіся хрушчоўскай адлігай. У 1956 годзе тагачасны рэктар Варшаўскага ўніверсітэту запрасіў да сябе айца-заснавальніка POLONICUM прафесара Фрыбэса і загадаў яму арганізаваць на час канікул курс, разлічаны прыкладна на 30 спецыялістаў у сферы папулярызацыі Польшчы за мяжой.
Спадар Пятро, што паслужыла такому поспеху школы польскай мовы POLONICUM?
-Перадусім традыцыя: тое, што мы зʼявіліся на гэтым свеце ў 1956 годзе. Так, наша арганізацыйная структура змянялася. Спачатку гэта быў звычайнае бюро, якое займалася арганізацыяй летніх курсаў. Потым высветлілася, што ў нас паяўляецца ўсё больш і больш студэнтаў падчас навучальнага года. Затым мы раптам ператварыліся ў студыю, потым – у інстытут, далей – у цэнтр. Форма мяняецца, аднак назва заўжды заставалася POLONICUM.
Гэта ўжо марка, непарыўна звязаная з Варшаўскім універсітэтам і Факультэтам польскай мовы. Нас успрымаюць як адзін з самых галоўных цэнтраў у свеце, у якім можна вывучаць польскую мову, як замежную. Шмат людзей прыязджала ў Польшчу летам, каб прайсці навучанне ў POLONICUM, і гэта было пэўным культурным кодам!
Другая рэч, якая надзвычай для нас важная, гэта тое, што пасля ўсіх розных зменаў, якія адбыліся ў Польшчы пасля 1989 года, мы не спынілі традыцыю. У нас ёсць навуковая дысцыпліна, якую мы развіваем у шматлікіх цэнтрах па ўсёй Польшчы. У прынцыпе, кожная школа, у якой выкладаецца польская мову, кожны цэнтр, інстытут у самых буйных ВНУ Польшчы збірае спецыялістаў, якіх варта параіць.
Зараз мы жывем у такі час, калі не ўжо трэба ехаць выключна ў Варшаву, каб добра авалодаць польскай мовай!
Нагадаем, у нашай студыі пабываў кіраўнік Цэнтру навучання польскай мовы, як замежнай POLONICUM Пётр Каяк. Філолаг расказаў пра традыцыю выкладання польскай мовы замежнікам.
Цыкл перадач «Польская мова без межаў» паўстаў пры фінансавай падтрымцы Фонду «Дапамога палякам на Усходзе» у рамках апекі Сената Польшчы на палякамі замежжа.
PRdZ/эж