Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

07.11.2019 15:04
Каралём польскай музычнай сцэны Блажэй Круль яшчэ не стаў, але ён на правільным шляху.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Я хачу прапанаваць вам у слоўна-музычнай рубрыцы «Урок польскай мовы» на гэты раз песню польскага музыканта з выдатным прозвішчам Круль (польскае кароль). Праўда, каралём музычнай сцэны краіны Круль пакуль яшчэ не стаў, але ён на правільным шляху.

Некалькі словаў біяграфіі выканаўцы. Нарадзіўся Блажэй Круль у 1984 годзе ў мясцовасці Гожаў Велькапольскі на захадзе Польшчы. Ён музыкант, кампазітар, вакаліст ды аўтар тэкстаў песняў. Нейкі час выступаў разам з гуртом Kawałek Kulki, які грае гэтак званую альтэрнатыўную музыку, а самі музыканты свой рэпертуар называюць спалучэннем рок-музыкі і паэтычнай песні. Цікава, што журналісты, відаць, часта пытаюцца, адкуль такі назоў групы. На гэтае пытанне ніхто не ў стане даць адназначны адказ, паколькі была бурная дыскусія, хтосьці з музыкаў спантанна запрапанаваў назоў Кавалак кулькі, і так засталося, а цяпер кожны можа сам зрабіць уласную інтэрпрэтацыю.

Круль супрацоўнічаў таксама з іншым музыкантам, Маурыцы Кебзакам-Гурскім, іх дуэт насіў назоў UL/KR, а пазней запісаў уласны кампакт-дыск «Вій». Па словах крытыкаў, гэта спалучэнне самых розных стыляў, якія калі-небудзь цікавілі Круля. Тут эксперыменты пераходзяць у класічныя кампазіцыі, музыка раз меладычная, іншым разам рваная, тэксты не зусім зразумелыя, даволі дзіўныя, але могуць заваражыць. А я выбрала ў гэтую перадачу кампазіцыю Блажэя Круля, якая называецца «Гэтыя смакі і пахі» (Te smaki i zapachy).

te smaki i zapachy to my

mieszane uczucia
hamulce i motory
wykrzywione twarze od żucia
którą to już noc trzymam się kry
dzień bledszy od zatrucia

coraz głośniej mówię
i ostrzej w zakręty
niemiłe stany
głębsze odmęty

oni szli przez las
my lecimy
ich nie zaproszą drugi raz
my się sami wprosimy
do przodu dwa
ewentualnie trzy w górę
niech żebra pękają
przecinając skórę

i nawet jeśli rzeka nie przepuści burzy
to i tak już za późno
teraz zgaś proszę zgaś
bo oczy mruży

i o nic się nie martw
ja też bym tak zrobił
jutro przeprosimy
pojutrze zapomną

 

Гэтыя смакі і пахі – гэта мы, спрэчныя пачуцці, тармазы і рухавікі, скрыўленыя твары ад жавання. Каторую ўжо ноч я трымаюся ільдзіны, дзень, больш бледны, чым атручанне.

Я ўсё галасней гавару і больш востра ў павароты, нямілыя станы, яшчэ глыбейшыя бездані.

Яны ішлі праз лес, мы ляцім. Іх не запросяць другі раз, мы самі сябе запросім. Наперад два, а можа тры ўверх. Хай рэбры трэскаюцца, разрэзваюць скуру.

І нават калі рака не прапусціць навальніцу, то і так ужо надта позна. Цяпер пагасі, калі ласка, пагасі, бо вочы жмурыць. І ні аб чым не хвалюйся, я б зрабіў тое ж самае. Заўтра папросім прабачэння, паслязаўтра забудуць.

Te smaki i zapachy – так гучыць назоў дадзенай кампазіцыі. Пераклад для беларуса не ўяўляе ніякай цяжкасці, паколькі на беларускай мове гэтыя словы гучаць падобна – смакі і пахі. Я хачу толькі звярнуць увагу на множны лік слова запах – па-польску zapachy, канчатак –ы, таксама як іншыя словы ў множным ліку, якія заканчваюцца на літару х або склад з гэта літарай, скажам, мухі (пол. muchy)

Hamulce i motory – тармазы і рухавікі. Motor – гэта на польскай мове не зусім тое ж самае, што рускі матор (рухавік). Так палякі называюць матацыкл у бытавой гутарцы, а вось рухавік аўтамабіля або іншай машыны – гэта silnik.

My się sami wprosimy – мы самі сябе запросім прыйсці. Wprosić się азначае менавіта самім сябе запрасіць, прыйсці без запрашэння, а wyprosić - «папрасіць выйсці» але даволі рашуча і не вельмі ветліва.

Ewentualnie trzy w górę – вось выраз, які на працягу апошніх гадоў, а можа, і дзесяцігоддзяў, стаў вельмі папулярны ў Польшчы. Ewentualnie паяўляецца ўсюды, нават ідучы па булкі, некаторыя сказалі б «Kup dwie, ewentualnie trzy» (купі дзве, а можа, і тры). Канешне, ужыванне такога мудрагелістага слова ewentualnie у простай гутарцы можа смяшыць, але палякі ўжо так прывыклі да гэтага ewentualnie, што не звяртаюць на яго ўвагі.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы