11 лістапада палякі адзначылі гадавіну ўзнаўлення дзяржаўнай незалежнасці сваёй краіны. З гэтае нагоды я хацела б прадставіць вашай увазе, дарагія слухачы, патрыятычныя польскія песні. Такіх кампазіцый вельмі шмат, ёсць як гістарычныя песні, пераважна жаўнерскія, так і запісаныя зусім нядаўна рознымі польскімі выканаўцамі.
У адной перадачы немагчыма прэзентаваць нават невялікі фрагмент музычнай патрыятычнай творчасці польскіх музыкантаў, але ўдалося мне знайсці кампазіцыю, якая складаецца з некалькіх вельмі вядомых патрыятычных песняў. Выконвае яе Павел Кукіз разам з іншымі песнярамі.
Павел Кукіз – не толькі вядомы, таленавіты музыкант, але таксама палітык. Нарадзіўся ў чэрвені 1963 году ў Пачкове на паўднёвым захадзе Польшчы, яго дзядуля, які быў паліцыянтам у даваеннай Польшчы, быў забіты катамі НКУС у Львове.
Павел у маладосці заснаваў рок-гурт Piersi, вучыўся на факультэце адміністрацыі і на юрфаку, але не закончыў ніводнага з гэтых кірункаў. Відаць, быў моцна заняты музычнай дзейнасцю, а пазней палітыкай. У 2005 годзе ён заангажаваўся ў палітычную дзейнасць, падтрымліваў іншых палітыкаў, а ў канцы канцоў стварыў уласную палітычную партыю Кукіз’15, якая ў 2015 годзе правяла сваіх кандыдатаў у Сейм, у тым ліку мандат дэпутата атрымаў сам Кукіз. На выбарах у 2019 годзе яму не ўдалося паўтарыць гэты поспех. Праўда, Павел Кукіз прайшоў у парламент, паколькі ён балатаваўся па спісках іншай групоўкі – Польскай сялянскай партыі.
А я вам прапаную фрагменты розных патрыятычных песняў у выкананні Паўла Кукіза ды іншых музыкаў.
O mój rozmarynie, rozwijaj się
O mój rozmarynie rozwijaj się
Pójdę do dziewczyny, pójdę do jedynej
Zapytam się.
Pójdę do dziewczyny, pójdę do jedynej
Zapytam się.
A jak mi odpowie: nie kocham cie,
A jak mi odpowie nie kocham cię,
Ułani wędrują, strzelcy maszerują
Zaciągnę się.
Ułani wędrują, strzelcy maszerują
Zaciągnę się.
Przybyli ułani pod okienko,
Przybyli ułani pod okienko,
Pukają, wołają: «puść panienko! »
Pukają, wołają: «puść panienko! »
«O Jezu, a cóż to za wojacy?»
«O Jezu, a cóż to za wojacy?»
«Otwieraj! Nie bój się to czwartacy!»
«Otwieraj! Nie bój się to czwartacy!»
Chociaż Wisły nie widzieli,
Nadwiślańskich miano wzięli.
Lance do boju, szable w dłoń
Bolszewika goń, goń, goń
Śmierdzą naftą, robią długi,
To jest pułk dwudziesty drugi.
Lance do boju, szable w dłoń
Bolszewika goń, goń, goń
W boju krepkij, w miru sławnyj,
Dwadcat' trietij – prawosławnyj.
Lance do boju, szable w dłoń
Bolszewika goń, goń, goń
Nie noszą lampasów lecz szary ich strój,
Nie noszą ni srebra, ni złota,
Lecz w pierwszym szeregu podąża na bój
Piechota, ta szara piechota.
Lecz w pierwszym szeregu podąża na bój
Piechota, ta szara piechota.
Maszerują chłopcy, maszerują,
Karabiny błyszczą, szary strój,
A przed nimi drzewa salutują,
Bo za naszą Polskę idą w bój!
My, Pierwsza Brygada,
Strzelecka gromada,
Na stos rzuciliśmy swój życia los,
Na stos, na stos.
О, мой размарын, расцвітай. Я пайду да дзеўчыны, пайду да адзінай. Запытаюся. А як мне адкажа: не кахаю цябе, уланы вандруюць, стральцы маршыруюць, уступлю ў войска.
Прыбылі ўланы пад акенца, грукаюць, клічуць: упусці, паненка!. «О, Езус, а што ж гэта за ваяры?». «Адчыняй, не бойся, гэта чвартакі.
Хаця Віслы не бачылі, віслінскі назоў узялі. Пікі ў бой, шаблі ў далоні. Бальшавіка гані, гані, гані.
Смярдзяць керасінам, робяць даўгі. Гэта полк дваццаць другі. У баю моцны, у міру слаўны. Дваццаць трэці – праваслаўны.
Не носяць лампасаў, шэры іх мундзір. Не носяць ні серабра, ні золата, але ў першым шэрагу ідуць у бой, пяхота, гэтая шэрая пяхота.
Маршыруюць хлопцы. Маршыруюць, вінтоўкі блішчаць, шэры мундзір. А перад імі дрэвы казыраюць, бо яны за нашу Польшчу ідуць у бой!
Мы, першая брыгада, стралецкая грамада, на вогнішча кінулі свой жыцця лёс, на вогнішча, на вогнішча.
O, mój rozmarynie – о, мой размарын. Так называецца адна з самых папулярных ваенных песняў часоў польска-бальшавіцкай вайны 1920 году і Першай сусветнай вайны. Невядомыя аўтары кампазіцыі, яе ўзорам была, хутчэй за ўсё, народная песня, вядомая яшчэ ў часы напалеонаўскай кампаніі. Фрагменты песні запісаў Аскар Кольбэрг, і так паўстала кампазіцыя пра размарын, які, канешне ж, не з’яўляецца галоўным героем песні. Звярніце ўвагу на канчатак гэтага назоўніка, які ўжыты ў клічным склоне (па-польску wołacz).
Zaciągnę się – уступлю (у шэрагі войска). Калі паляк кажа, што ён кудысьці zaciągnie się, то гэта можа азначаць, што ён намераны ўступіць у нейкую арганізацыю, напрыклад, вайсковую структуру, але таксама гэты выраз можа мець такое ж значэнне, як адпаведны дзеяслоў на беларускай мове – зацягнуцца, скажам, цыгарэтным дымам.
Nie bój się, to czwartacy – не бойся, гэта байцы з чацвёртага палку. Тут не гаворыцца, якога чацвёртага аддзялення гэта байцы, але вядома, што яно носіць нумар чатыры.
Nadwiślańskich miano wzięli – узялі назоў ад Віслы, можна перакласці на беларускую мову як прывіслінскія або віслінскія. Гарады ў Польшчы ляжаць nad Wisłą, а не на Вісле, як сказалі б беларусы, таму і ваенны аддзел nadwiślański, гэта значыць, такі, які дзейнічае або быў створаны непадалёк ад Віслы, або адносіцца да польскай дзяржавы, з якой атаясамліваецца рака Вісла.
Na stos rzuciliśmy swój życia los – stos – гэта вогнішча, на якім калісьці палілі злачынцаў, але таксама нярэдка нявінных людзей, якія бунтаваліся супраць уладаў. Цяпер гэтае вогнішча стала сімвалам самаахвярнасці і ачышчэння.
нг