Ён будзе працягвацца да 27 студзеня на партале zrzutka.pl. Гэта першая публікацыя пра гісторыю чачэнскіх сем'яў, якія некалькі гадоў таму качавалі на памежным пераходзе паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама пра тое, як яны знайшлі месца ў польскай рэчаіснасці.
Кніга расказвае пра мінулае ўцекачоў, пра прычыны выезду са сваёй краіны, шанец выезду ў Польшчу. Адна з аўтарак Марта Рыбіцка кажа, што гэта гісторыя перамен, якія адбыліся ў жыцці звычайных людзей, прымушаных уцякаць на Захад:
- Гісторыі незвычайныя. Яны расказваюць пра мінулае гэтых людзей і пра цяперашні час. Большасць гэтых гісторый апісвае, што адбываецца цяпер. І гэта пазітыўная частка іх жыцця. Гэтая кніга – гэта спіс спосабаў, як спраўляцца з беднасцю, адсутнасцю зразумення, пошукам тоеснасці.
Аўтары расказваюць і пра працэдуры, праз якія трэба прайсці чалавеку, каб атрымаць дакументы, і пра спробы наладзіць новае жыццё ў Польшчы. Аўтаркамі кнігі з’яўляюцца валанцёрка Марына Гуля, якая дапамагае сем’ям уцекачоў, і журналістка Моніка Глуска.
Частка сабраных грошай будзе будзе перададзена ўцекачам.
ав