На днях два беларускія калектывы з Беласточчыны адзначалі сваё свята. Ансамблю песні і пляскі «Васілёчкі» споўнілася 55 гадоў, а гурт «Ручаёк» з Белавежы адзначыў 10-годдзе.
Прыхільнікі «Васілёчкаў» ды запрошаныя госці сустрэліся ў базавай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім. «Васілёчкі» – гэта адзін з самых вядомых калектываў беларускага аматарскага мастацкага руху ў Польшчы. Цягам 55 гадоў артысты ансамбля далі больш за 1200 канцэртаў у Польшчы ды за межамі краіны.
Калектыў «Ручаёк» працуе пры Цэнтры культуры ў Белавежы. Вашай увазе – рэпартаж з Бельска-Падляшскага і Белавежы, дзе пабывала Анна Пятроўская.
слухайце аўдыёфайл
.
.