Беларуская Служба

У Варшаўскім універсітэце адбываецца Тыдзень моўнай разнастайнасці

27.11.2019 14:27
У сярэднім у свеце кожныя два тыдні знікае адна мова. 
Аўдыё
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сярэднім у свеце кожныя два тыдні знікае адна мова. Арганізатары Тыдня моўнай разнастайнасці ў Варшаўскім універсітэце хочуць гэта змяніць. У Варшаве дэбатуюць навукоўцы, прадстаўнікі моўных меншасцяў і актывісты.

Кандыдат навук Станіслаў Кардасевіч кажа, што ў свеце існуе каля 7 тысяч моваў, каля паловы з іх пад пагрозай, а працэс знікнення моваў прыспешыў:

- У карэнных мовах закадзіраваныя вельмі каштоўныя веды, якія могуць дапамагчы вырашаць праблемы сучаснага свету, як кліматычны крызіс ці цяжкасці ў функцыянаванні чалавека ў прыродзе. Карэнныя супольнасці вельмі часта лепш спраўляюцца з пошукам месца ў культуры ці ў прыродзе, чым заходняя цывілізацыя.

Тыдзень моўнай разнастайнасці арганізаваны трэці раз і ўпісваецца ў Міжнародны год карэнных моваў, усталяваны ЮНЭСКА.

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры