Беларуская Служба

Амаль 100 скульптур Аўгуста Замойскага трапілі на новую выставу ў Музеі літаратуры

04.12.2019 18:30
Працы, прэзентаваныя на выставе, паходзяць з розных творчых перыядаў скульптара.
Аўдыё
АфішаМузей літаратуры

Амаль 100 скульптур Аўгуста Замойскага і багаты архіў мастака трапілі на новую выставу ў Музеі літаратуры ў Варшаве. Экспазіцыя «Аўгуст Замойскі. Думаць у камяні» будзе даступная для наведвальнікаў з пятніцы, 6 снежня.

Працы, прэзентаваныя на выставе, паходзяць з розных творчых перыядаў скульптара – гаворыць куратарка выставы Анна Ліпа:

- Пачынаюцца ад экспрэсіянізму, калі мастак знаходзіўся ў Берліне і Мюнхене. У палове 20-х гадоў, калі Замойскі пасяліўся ў Парыжы, ён цалкам памяняў стыль сваіх прац – гэта вяртанне да парадку. У палове 40-х ён эміграваў у Бразілію. Стыль зноў памяняўся. Замойскі пачаў шукаць новыя спосабы паказаць метафізічныя праблемы, якія яго ў той час непакоілі. Нарэшце рэлігійная тэматыка. Напрыклад, праца «Змёртвыхпаўстанне» – праект яго ўласнай магілы.

Калекцыя скульптур Замойскага трапіла ў Польшчу дзякуючы намаганням Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Нацыянальнага музею ў Варшаве і Музею літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры