Ёсць элементы польскай каляднай традыцыі, якія захаваліся ў нашы часы, і якія вельмі моцна трымаюцца ў польскім грамадстве. Гэта як атрыбуты, якія датычаць каляднага стала, падрыхтоўка да сустрэчы нованароджанага Хрыста, так і паводзіны людзей у час перад Божым нараджэннем і пасля яго.
Немагчыма сабе ўявіць Раство Хрыстова ў Польшчы без калядных песняў. Па-польску такая кампазіцыя называецца kolęda, вядомыя вельмі шмат калядных песняў, хаця некалькі з іх асабліва папулярныя, іх ведаюць амаль усе палякі, прынамсі прыпеў. Пра некаторыя песні я ўжо расказвала ў нашых перадачах раней, напрыклад, пра песню «Ціхая ноч», якая гучыць практычна ў кожным касцёле ды амаль у кожным польскім доме на святы, а сёння хачу распавесці пра менш вядомую, але не менш мілагучную кампазіцыю, якая носіць назоў «Z narodzenia Pana». Яна адносіцца да катэгорыі так званых пахвальных песняў, якія ўсхваляюць Ісуса Хрыста. Невядома, хто яе аўтар, а дайшла яна да нашых часоў дзякуючы ксяндзу Міхалу Марціну Мёдушэўскаму, які апрацаваў спеўнік рэлігійных песняў у 19-ым стагоддзі.
Версію, якую я прапаную вам сёння, выконвае Ірэна Вазьняцка (Irena Woźniacka). Пра гэтую польскую пяснярку вядома няшмат, відаць, яна не вельмі любіць дзяліцца з усім светам звесткамі са свайго жыцця. Вядома толькі, што спадарыня Ірэна нарадзілася ў кастрычніку 1945 года ў мясцовасці Цехановец, ліцэй закончыла ў Шчэціне, а яе першае выступленне на сцэне адбылося, калі жанчыне было 20 гадоў. Тады яна выконвала джаз, супрацоўнічала з калектывам Анджэя Мазуркевіча, у 70-ыя гады спявала ў іншых гуртах, між іншым, Чырвона-чорныя, а пазней пачала сольную кар’еру. Ірэна Вазьняцка і кампазіцыя «З нараджэння Пана».
Z narodzenia Pana dzień dziś wesoły,
Wyśpiewują chwałę Bogu żywioły!
Radość ludzi wszędy słynie,
Anioł budzi przy dolinie
Pasterzy, co paśli pod borem woły!
Wypada wśród nocy ogień z obłoku!
Dumają pasterze w takim widoku
Każdy pyta, co się dzieje,
Czy nie świta, czy nie dnieje,
Skąd ta łuna bije, tak miła oku?
Ale gdy anielskie głosy słyszeli,
Zaraz do Betlejem prosto bieżeli.
Tam witali w żłobie Pana,
Poklękali na kolana
I oddali dary, co z sobą wzięli.
I my z pastuszkami dziś się radujmy,
Chwałę z aniołami wraz wyśpiewujmy!
Bo ten Jezus, z nieba dany,
Weźmie nas między niebiany,
Tylko Go z całego serca miłujmy!
З нараджэння госпада дзень сёння вясёлы. Выспяваюць хвалу Богу жывёлы. Радасць людзей усюды чуваць, анёл будзіць каля даліны пастухоў, якія пасвілі пад борам валоў.
Падае сярод начы агонь з аблокаў, задумваюцца пастухі, калі бачаць такую карціну, кожны пытаецца, што адбываецца. Ці світанак ужо, ці дзень, адкуль гэтае зарыва б’е, такое мілае для вока.
Але, калі анёльскія галасы пачулі, адразу ў Віфлеем наўпрост пабеглі. Там віталі ў яслях Пана, упалі на калені, і аддалі дары, якія з сабой узялі.
І мы з пастушкамі сёння радуемся, хвалу з анёламі спяваем. Бо гэты Ісус з нябёсаў нам дадзены, забярэ нас на нябёсы. Толькі яго мы з цэлага сэрца кахаем!
Z narodzenia Pana – з нараджэння Пана. Тут Пан, канешне, у значэнне Ісус Хрыстос, Гасподзь Бог. Выразам пан, пані называюць кожнага чалавека мужчынскага або жаночага полу ў Польшчы, а не толькі пана Бога або пана ў значэнні «землеўладальнік». У сваю чаргу я хачу яшчэ звярнуць увагу на канструкцыю «з нараджэння пана» – па-польску цяпер сказалі б od narodzenia Pana – гэта значыць, з таго часу, калі пан нарадзіўся.
Żywioły – а вось тут загвоздка, як перакласці слова жывёлы. Сёння семантыка гэтага слова іншая, чым першаснае значэнне. У сучаснай польскай мове żywioły азначае стыхіі, а, відаць, калісьці выраз меў такое ж значэнне, як цяпер на беларускай мове – жывёлы (цяпер жывёлы – гэта zwierzęta). Хутчэй за ўсё так і трэба перакласці – жывёлы, звяры, паколькі нават яны ўсхвалялі нованароджанага Хрыста. Калі мы ўжо заняліся тэматыкай жывёлы, то яшчэ адно слова, якое выклікае нямала цяжкасці – wół – гэта вол, але вось у родным склоне кажуць не woła, што было б лагічна, у аналогіі з іншымі жывымі істотамі, а wołu.
Pasterz – гэта як пастух, які пасвіць нейкую жывёлу, так і пастыр, святар.
Dumają pasterze – задумваюцца пастухі. Думаць – гэта не тое ж самае, што беларукае думаць (па-польску – myśleć). На польскай мове гэты дзеяслоў мае больш глыбокае значэнне – гэта разважаць, глыбока задумацца над нейкім важным пытаннем, выраз з філасафічным адценнем.
Łuna bije – зарыва б’е. Łuna – гэта менавіта зарыва, а не расійская луна (бел. месяц). А вось спадарожнік Зямлі называецца ў Польшчы księżyc.
Jezus weźmie nas między niebiany – niebiany – гэта састарэлы выраз, які азначае нябёсы, рай.
нг