Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

02.01.2020 15:45
Святочную калядную песню запісаў жаночы калектыў, які ўзяў сабе назоў De Su.
Аўдыё
Grafika ilustracyjna
Grafika ilustracyjnashutterstock.com/miniwide

Каталікі адсвяткавалі ўжо калядныя святы, а праваслаўныя вернікі толькі рыхтуюцца да гэтай важнай даты для веруючых асоб. Таму цяпер добры час, каб прапанаваць вам святочную кампазіцыю.

Песняў, звязаных з каляднымі святамі, у Польшчы вельмі многа. Гэта як класічныя рэлігійныя кампазіцыі, гэтак званыя kolędy, так і песні, якія не гучаць у святынях у калядны перыяд, але звязаныя нейкім чынам з дадзенай тэматыкай. Да другой катэгорыі адносіцца кампазіцыя, якую я вам сёння прапаную. Запісаў яе жаночы калектыў, які ўзяў сабе назоў De Su.

Гурт заснавала ў 1993 годзе Малгажата Прушыньска, псеўданім Марго Су. Да яе далучыліся тры вакалісткі – Дарыя Друзгала, Бэата Кацпшык і Анна Мамчур (якая неўзабаве пакінула групу). Такім чынам засталося жаночае трыа. А пазнаёміліся дзеўчыны ў мюзікле Метро. Спачатку яны падпявалі падчас выканання песняў гурту Varius Manx, а пазней Робэрт Янсан напісаў кампазіцыю для іх уласнага альбому. Адна з песняў кружэлкі стала вялікім хітом – «Жыццё – гэта цуд».

У 2000 годзе да дзеўчын далучалася Катажына Радовіч. І тады быў запісаны святочны шлягер «Хто ведае» (Kto wie), які і прагучыць у нашым эфіры. А пазней шляхі дзеўчын пачалі разыходзіцца. Была спроба ўзнавіць працу групы пад назвай 2СУ, але яна не ўдалася. Пясняркі адмовіліся ад выступленняў на сцэне, але я хачу прыгадаць запіс з таго часу, калі ў іх яшчэ атрымлівалася сумесная дзейнасць. «Хто ведае» – спявае гурт Дэ Су.

Bo kiedy miasto na święta się stroi

Niejeden z nas o przyszłość się boi

Niejeden z nas w marzenia ucieka

Wierząc, że spełnienie gdzieś czeka.

 

A kto wie, czy za rogiem

Nie stoją Anioł z Bogiem?

I warto mieć marzenia

Doczekać ich spełnienia.

 

Kto wie czy za rogiem

Nie stoją Anioł z Bogiem?

Nie obserwują zdarzeń,

I nie spełniają marzeń!!!

Kto wie?

Kto wie?

 

Niejeden z nas czasem robi jakiś błąd

Czasem się zdarza dwa razy pod rząd.

Ufa tym, co nie warci ufania,

Kocha tych, co nie warci kochania.

 

Jeśli zrobisz ten właściwy krok

Zanim znów upłynie życia rok

To wszystko będzie tak jak trzeba

Z udziałem lub bez udziału nieba.

 

Калі горад упрыгожваецца перад святамі, многія з нас баяцца за будучыню. Шматлікія ўцякаюць у мары, вераць, што яны дзесьці споўняцца.

А хто ведае, ці за вуглом не стаяць Анёл з Богам? І варта будаваць мары, пачакаць іх ажыццяўлення.

Хто ведае, ці за вуглом не стаяць анёл з Богам, не назіраюць за падзеямі, і не рэалізуюць нашы мары. Хто ведае?

Многія з нас часам робяць нейкую памылку. Часам, здараецца, два разы падрад. Мы давяраем тым, хто ня варты даверу, кахаем тых, каго не варта кахаць.

Калі зробіш правільны крок, перад тым, як зноў пройдзе жыцця год, то ўсё будзе так, як трэба. З удзелам або без удзелу неба.

Na święta się stroi – на святы ўпрыгожваецца. Stroić się можа адновіцца як для чалавека, які апранае прыгожую вопратку, так і да рэчы – дэкарыраваць нешта, каб выглядала прыгожа.

Marzenia – па-польску гэта мары. Але гэты выраз можа мець таксама іншае значэнне: marzenia senne – гэта сонныя мары, або проста сны.

Spełnienie – кожны з нас мае мары, і кожны з нас марыць, каб яго мары споўніліся. І тады надыходзіць spełnienie marzeń – рэалізацыя, ажыццяўленне мараў. Дарэчы, spełnienie азначае агулам рэалізацыю чагосьці, да чаго імкнецца чалавек, у тым ліку можа быць spełniony człowiek – гэта асоба, якой удалося споўніць свае планы і мары, якая задаволеная ўласным жыццём, якая склалася так, як хацела.

Za rogiem – за вуглом. Слова róg мае ў польскай мове некалькі значэнняў. Гэта як вугал, напрыклад, дому, так і рог жывёлы, скажам, казы.

Robi jakiś błąd – робіць нейкую памылку. Па-польску таксама гавораць popełniać błąd, што азначае здзяйсняць памылку.

Pod rząd – падрад, напрыклад, некалькі разоў падрад. Rząd – гэта рад, шэраг, а іншае значэнне дадзенага выразу – гэта ўрад, які кіруе дзяржаваю.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы