Беларуская Служба

У Вялікабрытаніі кнігу пра ротмістра Пілецкага назвалі найлепшай біяграфіяй

08.01.2020 11:59
- Глыбока ўзрушвае і пужае, – так пра першую англіскамоўную кнігу, прысвечаную ротмістру Вітольду Пілецкаму, гаварыла чалец журы Зузанна Ліпсцомб. 
Вітольд Пілецкі на судзеBy nieznany - derivative work of File:Proces_Pileckiego_1948-2jpg.jpgsource of original photo "Głos Ludu" March 1948, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=56248516

Кніга «Volunteer» Джэка Фэрвэзэра, прысвечаную ротмістру Вітольду Пілецкаму, прызнаная найлепшай біяграфіяй мінулага году ў адной з найважнейшых літаратурных узнагарод Вялікабрытаніі Costa Book Award.

- Глыбока ўзрушвае і пужае, – так пра першую англіскамоўную кнігу, прысвечаную ротмістру Вітольду Пілецкаму, гаварыла чалец журы Зузанна Ліпсцомб. Яна падкрэсліла, што яго гісторыя мала вядомая за межамі Польшчы.

– Сёння мы добра ведаем, чым быў Аўшвіц-Біркенаў. Мы думаем пра масавы забойствы габрэяў. Але нямногія ведаюць раннюю гісторыю канцлагера, дзе трымалі польскіх палітычных вязняў, – гаварыў Джэк Фэрвэзэр пасля абвяшчэння вынікаў.

Джэк Фэрвэзэр – гэта ваенны рэпарцёр, які працаваў у часе канфлікту ў Іраку і Афганістане.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры