На пачатак у парыскім кінатэатры Arlequine адбудзецца паказ фільму «Салодкі канец дня» Яцка Барцуха. У Доме Партугаліі – канцэрт камернай музыкі жаночага квартэту Атма, у сваю чаргу ў Музычным гарадку ў Мецу распачнецца тыдзень сустрэч з польскай музыкай, у тым ліку з джазам у выкананні саксафаніста Мацея Абары і адзінай у Польшчы басісткі Кінгі Глык.
На фестывалі ў Анжэ будуць паказаныя польскія кароткаметражныя студэнцкія эцюды з лодскай кінаакадэміі і анімацыйныя фільмы. У Краіне Баскаў, у Біярыцы, на мясцовым фестывалі дакументальнага кіно будуць паказаныя таксама працы польскіх аўтараў.
Да канца студзеня ў Камп’ене можна глядзець выставу, прысвечаную ахвярам катынскага злачынства і іх сем’ям. У Канадскім цэнтры культуры запланаваны паказ фільму Эрыка Беднарскага «Варшава падзелены горад» – пра часы гета.
На фестывалі ў Ангулем адбудзецца прэзентацыя польскага коміксу, а ў Вэрсалі працуе выстава, прысвечаная Марыі Лешчыньскай.
ав