Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

09.01.2020 09:00
Цяжка паверыць, слухаючы песні выканаўцы і яе спелы, глыбокі голас, што яна яшчэ непаўналетняя.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

У гэтай перадачы я хачу прадставіць вашай увазе, дарагія радыёслухачы, бадай, самую малодшую музыкантку з усіх песняроў, кампазіцыі якіх гучалі ў дадзенай рубрыцы. Гаворка ідзе пра дзяўчыну, якая нядаўна дайшла да фіналу тэлешоў The Voice of Poland (голас Польшчы).

Наталля Застэмпа (Natalia Zastępa) нарадзілася ў траўні 2002 году ў невялікай мясцовасці Крапкавіцэ на паўднёвым захадзе Польшчы. Цяжка паверыць, слухаючы песні выканаўцы і яе спелы, глыбокі голас, што яна яшчэ непаўналетняя. Дарэчы, з самага ранняга дзяцінства ў дзяўчыны праявіліся музычныя здольнасці. Першыя ўрокі спеву яна пачала браць ва ўзросце 8 гадоў. Калі дзяўчыне было 17 гадоў, яна ўпершыню трапіла на сцэну амфітэатру ў Аполі, дзе адбываецца фестываль польскай песні. Жывучы недалёка ад Аполя, яна здаўна марыла, каб выступіць на гэтай сцэне, але, як пазней сама пісала ў сацсетках, не думала, што гэта адбудзецца так хутка. Застэмпа выступіла на фестывалі падчас канцэрту «Дэбюты».

Наталля закончыла пачатковую музычную школу, цяпер вучыцца ў агульнаадукацыйным ліцэі ў Аполі ў класе з гуманітарным напрамкам. Пакуль невядома, які далейшы жыццёвы шлях абярэ здольная дзяўчына, ці ён будзе звязаны з музыкай, але, як спецыялісты, так і звычайныя слухачы ў Польшчы ўпэўненыя, што ў музычнай галіне яна можа зайсці вельмі высока.

А я прапаную вашай увазе песню Наталлі Застэмпы, якая называецца «Nie żałuję» (Я не шкадую).

Aby żyć, mocno żyć

Żeby swoje najpiękniejsze sny śnić

Kochać tak, aż brak tchu

Celebrować każdy dzień po dniu

Cenić to, co się ma

Pełną garścią brać, co daje nam świat

Życia smak, wiedzieć jak rozpoznawać go za każdym razem, tak!

Chwil rozmazanych przez czas nie żałuję

I nawet jeśli to źle, tak to czuję

Słów wyrzuconych na wiatr nie żałuję

Bez ograniczeń chcę żyć, tak to czuję

Nawet gdy będzie dość

I wykrzyczę to na cały głos

Uczuć swych nie bać się

Nauczyło życie chronić je

Z całych sił, teraz tu

Przecież za nas nikt nie przejdzie tych dróg

Szczęścia smak, słodko-gorzki smak

Rozpoznawać go za każdym razem, tak!

Życia koła się kręcą,

Ze wspomnieniami po nocach tak tęskno,

Choć żal, choć żal – nie ma co

Bo czy dobre, czy złe – już nauczyły mnie, jak żyć

Najpełniej żyć.

Каб жыць, моцна жыць, каб сніць свае самыя прыгожыя сны. Кахаць так, каб не хапала дыхання, святкаваць кожны дзень за днём.

Цаніць тое, што мы маем, поўнымі прыгаршнямі браць, што дае нам свет. Жыцця смак. Ведаць, як пазнаваць яго кожны раз, так!

Хвілін, размазаных часам, я не шкадую. І нават калі гэта дрэнна, я так адчуваю. Словаў, кінутых на вецер, не шкадую. Без абмежаванняў хачу жыць, я так адчуваю.

Нават калі будзе досыць, і я пракрычу гэта ва ўвесь голас, пачуццяў сваіх не баяцца. Жыццё навучыла іх абараняць.

З усіх сілаў, цяпер і тут, за нас жа ніхто не пройдзе па гэтым шляху. Шчасця смак, салодка-горкі смак – пазнаваць яго кожны раз, так!

Жыцця колы круцяцца, з успамінамі па начах так сумна. Хоць шкада, хоць шкада, то не трэба, бо, ці добрыя, ці дрэнныя – навучылі ўжо мяне, як жыць, на паўнату жыць.

Гэтую песню можна было б назваць маніфестам ці гімнам маладога пакалення, да якога належыць і сама выканаўца. Праўда, тэкст і часткова музыку напісала не яна, а Юліуш Каміль, які належыць да крыху старэйшага пакалення польскіх творцаў. Трэба сказаць, што з такім аўтарствам песня проста мусіць стаць шлягерам, паколькі Юліуш Каміль – таксама аўтар музыкі і слоў песні пераможцы дзіцячага Еўрабачання Раксаны Вэнгель «Жыві», якая набрала звыш 13 мільёнаў праглядаў у інтэрнэце.

Kochać tak, aż brak tchu – кахаць (або любіць) так, каб не хапала дыхання. Нагадваю, што ў польскай мове ёсць адно слова на ўсе адценні любові ці кахання. Калі паляк кажа пра любоў да Айчыны, да дзяцей, да звяроў або пра іншы від дадзенага пачуцця, ён гаворыць, што ён «kocha». А беларус так бы сказаў толькі пра пачуцце да асобы супрацьлеглага полу (або таго ж полу ў выпадку гомасексуалаў).

Celebrować dzień po dniu – выраз celebrować адносіцца ў сваім першым значэнні да рэлігійнай лексікі. Гэта значыць «адпраўляць урачыстае набажэнства». Аднак так можна сказаць таксама пра іншыя галіны жыцця, калі чалавек падыходзіць да нейкай падзеі са свяшчэнным трапятаннем. Калі кажуць, што хтосьці celebruje życie, гэта азначае, што дадзены чалавек падыходзіць да жыцця як да самай вялікай каштоўнасці, стараецца не ўраніць ніводнай хвіліны свайго існавання.

Pełną garścią brać – гэта, у прынцыпе, словазлучэнне, блізкае па значэнню да папярэдняга. Па-беларуску таксама гавораць, што хтосьці бярэ поўнымі прыгаршчамі – карыстаецца чымсьці на ўсе 100%.

Słów wyrzuconych na wiatr nie żałuję – словаў, кінутых на вецер, не шкадую. Беларусы, думаю, разумеюць, што значыць кідаць словы на вецер – не прытрымлівацца дадзеных абяцанняў.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы