Мурал, памерам 80 квадратных метраў, узнікне на сцяне пачатковай школы імя пісьменніка Джузэпэ Фанчыюла. Аўтарам з’яўляецца вулічны мастак, які працуе пад псеўданімам Ache77. Такі спосаб ушанавання грамадскага актывіста і настаўніка, які разам са сваймі выхаванкамі быў забіты немцамі ў канцлагеры ў Трэблінцы ў 1942 годзе, з’яўляецца ініцыятывай фларэнцкай дэпутаткі Сары Фунары, адказнай за асвету.
Фларэнцкім СМІ яна сказала, што Януш Корчак з’яўляецца вялікім чалавекам, пра якога ўсе павінны памятаць. Кіраўніцтва школы падкрэслівае вялікую адукацыйную вартасць муралу.
ав