У варшаўскай галерэі «Kordegard» можна паглядзець выставу «Памяць», арганізаваную з нагоды 75-й гадавіны вызвалення нямецкага нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенау. Тэмай выставы з’яўляюцца здымкі Марыі Хшаншчовай, зробленыя ў 1945 годзе. Фотаздымкі ўпершыню паказаныя поўнасцю, кадр за кадрам, побач з сучаснымі здымкамі Мікалая Грынберга, зробленымі ў тых жа самых месцах.
На плёнцы Марыі Хшаншчовай некаторыя кадры паўтараюцца, а некаторыя нярэзкія. Аднак, для стваральнікаў выставы было галоўным, каб захаваць аўтэнтычнасць яе маршу праз канцлагер.
Выстава даступная ў галерэі Нацыянальнага цэнтру культуры на Кракаўскім прадмесці да 23 лютага.
ав