Прыкладанне, якое дае наведвальнікам магчымасць узаемадзейнічаць з творам мастацтва, паявілася ў Нацыянальным музеі ва Уроцлаве. Прыкладанне, выкарыстоўваючы штучную інтэлігенцыю, дазваляе весці дыялог з карцінай «Рай» Міхаэля Вільмана, якая з’яўляецца элементам часовай выставы ў музеі.
Прыкладанне з’яўляецца фінальным эфектам супрацы спецыялістаў і гістрыкаў музею з камандай IBM, а таксама выкладчыкамі і студэнтамі ўроцлаўскай Акадэміі мастацтваў.
Каманда IBM стварыла піянерскае для Польшчы вырашэнне, якое спалучае барокавае мастацтва з сучаснай тэхналогіяй штучнай інтэлігенцыі.
У практыцы наведвальнікі ўроцлаўскага музею могуць карыстацца смартфонам з навушнікамі, на якім заінсталяваная праграма, каб можна было на польскай мове задаваць пытанні пра карціну «Рай» Вільмана і таксама на гэтай мове пачуць адказ. Сістэма мае здольнасці абучэння. Кожны дыялог з наведвальнікам з’яўляецца для яго дадатковым досведам, які дае магчымасць даваць адказы на зададзеныя пытанні.
Уроцлаўскі музей з’яўляецца адным з некалькіх у свеце, а першым у Польшчы, дзе выкарыстоўваецца прыкладанне доступу да мастацтва, якое абапіраецца на штучнай інтэлігенцыі.
Выстава «Willmann. Opus magnum» будзе працаваць да 26 красавіка. Карціна «Рай» з’яўляецца адным з амаль 100 твораў, паказаных на экспазіцыі. Вільмана называюць сілезскім Рэмбрандтам. Яго працы пазычаныя са шматлікіх касцёлаў, манастыроў і музейных калекцый.
ав