Беларуская Служба

Польскі гурт «Żywiołak» выступіць у Мінску

29.01.2020 13:14
Ён выступіць у рамках Беларускага музычнага фэсту «UZAEMNA/УЗАЕМНА!»
Аўдыё

2 лютага ў межах Беларускага музычнага фэсту «UZAEMNA/УЗАЕМНА!» на пляцоўцы «RE:PUBLIK Club» выступіць знакаміты польскі гурт «Żywiołak». Фестываль адбываецца ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, лідар нацыянальна-вызваленчага руху і паўстання 1863 г, нацыянальнага героя Польшчы, Літвы і Беларусі, паведамляе Польскі інстытут.

У Фестывалі прымаюць удзел шматлікія беларускія калектывы, а таксама госць з Польшчы. Сярод удзельнікаў:
ŻYWIOŁAK
DZIECIUKI
ZNICH&RUTVICA
PAWA
СТАРЫ ОЛЬСА
Раман Арлоў і У нескладовае.

«Żywiołak» грае музыку ў стылі фолк. Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе Робэртам Яворскім і Робертам Васілеўскім. У красавіку 2006 году гурт здабыў Гран Пры на Фестывалі фолк-музыкі Польскага радыё «Новая традыцыя».

ав


Плакат фестывалю Плакат фестывалю
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры