Беларуская Служба

Гісторык: На першых курсах універсітэта мастак Пётр Сергіевіч лічыў сябе палякам

30.01.2020 10:03
Ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні былі іудзеі, якія запісваліся палякамі і беларусамі.
Аўдыё
  • Андрэй Мастыка пра беларусаў у віленскім Універсітэце Стэфана Баторыя у 1919-1939 гг.
 .
Віленскі ўніверсітэт.Commons.wikimedia.org/Ervinas.spudys/CC-BY-SA 4.0

У 1919 годзе ў Вільні была адноўлена дзейнасць універсітэта, які атрымаў імя Стэфана Баторыя, караля Рэчы Паспалітай, які выдаў акт аб заснаванні першай ВНУ на тэрыторыі ВКЛ яшчэ ў канцы XVI ст. Універсітэт быў адноўлены як польскі. Вільня ў той час уваходзіла ў склад Польшчы. Сярод студэнтаў, аднак, былі і беларусы.

Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні, які дзейнічаў у 1919-1939 гадах, быў польскай ВНУ. Аднак, размешчаны ў цэнтры беларуска-літоўскіх зямель даваеннай Польшчы, на тэрыторыі са значным працэнтам яўрэйскага насельніцтва, прыцягваў да сябе моладзь розных нацыянальнасцей. Ролю УСБ ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці яго студэнтаў, у т.л. беларусаў вывучае Андрэй Мастыка, магістр гісторыі з Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Андрэй Мастыка адзначае, што ў віленскім УСБ былі створаны пэўныя спрыяльныя ўмовы для дзейнасці беларускіх студэнцкіх арганізацый.

Андрэй Мастыка расказвае, што віленскі УСБ быў дастаткова талерантны да іншых нацыянальнасцей і людзей розных палітычных поглядаў, але часам самі студэнты правакавалі канфлікты, у тым ліку нацыянальныя, напрыклад, прыхільнікі польскага нацыянал-дэмакратычнага руху ў адносінах да яўрэяў.

Андрэй Мастыка: — Паводле статыстыкі, колькасць студэнтаў іўдзеяў была трохі большая за колькасць студэнтаў яўрэяў. Г. зн. некаторыя яўрэі запісваліся палякамі, застаючыся іўдзеямі. Хаця быў прыклад дзяўчыны, якая запісалася па мове і нацыянальнасці беларускай, а па веравызнанні іўдзейкай.

Будучы вядомы беларускі і літоўскі мастак Пётра Сергіевіч вучыўся ў УСБ і, паводле Андрэя Мастыкі, не адразу ўсвядоміў сябе беларусам.

Андрэй Мастыка: — На першых двух курсах Пётра Сергіевіч запісваўся палякам. Ён вучыўся ў мастака Фердынанда Рушчыца. А потым з’ездзіў у Кракаў, і калі вярнуўся — у канцы 1920-х гадоў, то запісваўся беларусам.

Фердынанд Рушчыц, які нарадзіўся ў Багданаве Валожынскага раёна, быў выхаваны ў Мінску, а яго продкі па бацьку з’яўляліся праваслаўнай шляхтай з Брэстчыны, а па маці датчанамі, лічыў сябе палякам і нават лічыў, што Вільня павінна быць сталіцай Польшчы. Таму ўплыў мастака, які выкладаў у УСБ, на яго вучняў нельга не ўлічваць.

Андрэй Мастыка адначасова канстатуе істотную ролю УСБ у вывучэнні беларуска-літоўскіх зямель і фарміраванні ідэнтычнасці студэнтаў.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост