На Міжнароднай кніжнай выставе-кірмаш, якая праходзіць 5-9 лютага 2020 года ў выставачным цэнтры «Белэкспа» (Мінск, пр-т Пераможцаў, 14), працуе Польскі стэнд, паведамляе Польскі інстытут.
6 лютага там пройдзе прэзентацыя рамана Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy). Культавы раман упершыню перакладзены з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе. Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў.
7 ЛЮТАГА запланавана прэзентацыя новага рамана Януша Леона Вішнеўскага «Канец адзіноты» – гэта пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве» (S@motność w sieci).
У гэты ж самы дзень пройдзе прэзентацыя двухтомнага збору перакладаў выбраных твораў Збігнева Герберта (1924–1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў ХХ стагоддзя.
У суботу на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі можна паўдзельнічаць у сустрэчы з пісьменніцай Катажынай Рырых-Карчыньскай, якая будзе прэзентаваць кнігу «Лапуховае поле». А ўжо пасля на польскім стэндзе пісьменніца запрашае на аўтарскае спатканне і аўтограф-сесію пісьменніцы Катажыны Рырых-Карчыньскай і ілюстратаркі кнігі Гражыны Рыгаль. Мастачка распавядзе пра сваю дзейнасць на прыкладзе кніг для дзяцей і падлеткаў «Лапуховае поле» Катажыны Рырых-Карчыньскай і «Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга» Раксаны Енджэўскай-Врубель.
Плакат