З 29 лютага можна наведваць Музей Яна Паўла ІІ і Прымаса Вышыньскага ў Варшаве. Ён знаходзіцца пад купалам Святыні Божага провіду. Экспазіцыя расказвае гісторыю Яна Паўла ІІ і прымаса Стэфана Вышыньскага на фоне стагоддзя, у якім яны жылі.
Выставу ў чацвер наведаў міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі. Ён казаў, што экспазіцыя паказвае надзвычай цікавым чынам жыццё і лёсы двух вялікіх палякаў:
- Тая атмасфера, музыка, ёсць галасы, але найперш каштоўнасці, якія яны папулярызавалі, за якія змагаліся. Гэта ўсё паказана даступна, цікава і крэатыўна. Там ёсць мастацкія інсталяцыі. Там ёсць шмат кантактаў з сапраўдным голасам і вобразам. Мультымедыя там прысутнічаюць вельмі выразна.
Музей займае каля 200 квадратных метраў паверхні. Наведванне ідзе быццам бы па крузе. Выстава падзеленая на некалькі тэматычных зон. Пляцоўка працуе штодзённа з 10 да 18 гадзіны, акрамя аўторку. У нядзелю музей адчынены з 13 да 17 гадзіны.
ав