17 красавіка распачнуцца папярэднія праслухоўванні 18-га Міжнароднага піяністычнага конкурсу імя Фрыдэрыка Шапэна. У іх удзел прымуць 164 піяністы з 33 краін. На конкурс паступіла рэкордная колькасць заяваў – больш за 500.
За Шапэнаўскім конкурсам можна будзе сачыць не толькі ў Нацыянальнай філармоніі, але таксам на хвалі Польскага радыё – гаворыць старшыня праўлення Агнешка Каміньска:
- Першая, Другая, Трэцяя праграмы Польскага радыё, Радыё Шапэн будуць весці трансляцыю. Таксама будуць інтэрв'ю з лаўрэатамі, слухачамі конкурсу. На хвалях Польскага радыё будуць гучаць архіўныя запісы з Шапэнаўскага конкурсу. Такім чынам будзе вельмі багатая праграма.
Падчас папярэдніх слуханняў выступяць 43 кітайцы, 31 японец, 18 палякаў і 16 піяністаў з Паўднёвай Карэі. У конкурс закваліфікаваліся прадстаўнікі Францыі, Італіі, Расіі і ЗША. Слуханні будуць праходзіць да 28 красавіка. Журы выбярэ 80 піяністаў, якія прымуць удзел у конкурсе.
Урачысты пачатак конкурсу запланаваны на 2 кастрычніка ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве. Конкурсная частка адбудзецца 3-20 кастрычніка. Пераможца стане вядомы з 20 на 21 кастрычніка.
ав