Беларуская Служба

Нацыянальны форум музыкі заклікае застацца дома і прапануе віртуальныя канцэрты

01.04.2020 08:09
Нягледзячы на закрыццё канцэртных залаў, меламаны могуць надалей слухаць найлепшую музыку, але ў віртуальнай прасторы. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарElasticComputeFarm/CC0 Public Domain

Нягледзячы на закрыццё канцэртных залаў, меламаны могуць надалей слухаць найлепшую музыку, але ў віртуальнай прасторы. Згодна з заклікам «#zostań w domu – sztuka przyjdzie do ciebie» (застаніся дома – мастацтва прыйдзе да цябе) установы прапануюць кантакт з мастацтвам пры дапамозе інтэрнэту.

Такую прапанову падрыхтавалі, між іншым, Нацыянальны форум музыкі імя Вітольда Лютаслаўскага ва Уроцлаве – кажа яго дырэктар Анджэй Касендзяк.

-У 9.30 мы кожны дзень прэзентуем наш дыск, запісаны ці то філармоніяй, ці нашым хорам, іншымі камернымі хорамі. Гэты дыскі, якія мы запісалі на працягу апошніх 10 гадоў. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаныя вельмі прэстыжнымі ўзнагародамі. Цяпер прыйшоў час, каб раніцай з музыкай прыйсці ў вашыя дамы.

У сваю чаргу вечарам (штодзённа ў 19.30) Нацыянальны форум музыкі запрашае на сустрэчы з музыкай і артыстамі.

-Калісці гэта вы да нас прыходзілі. Мы запісвалі гэтыя канцэрты і цяпер праводзім іх трансляцыю. Гэта нашыя выступы, ці выступленні ў супрацы з рознымі фестывалямі ці польскай тэлевізіяй. Таксама мы паказваем рэпартажы.

Спецыяльную праграму для гледачоў онлайн падрыхтавалі, між іншым, Вялікі Тэатр-Нацыянальная Опера, Вялікі тэатр у Лодзі і Познані, Польская каралеўская опера, Нацыянальная філармонія.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры