«Культура ў сеціве» – гэта новая праграма Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, скіраваная да артыстаў, творцаў і ўстановаў, якія па прычыне эпідэміі пераносяць сваю дзейнасць у інтэрнэт. Бюджэт праграмы складае 20 млн злотых – (4,4 млн еўра). Адным з яго элементаў з’яўляецца праграма датацый, якой кіруе Нацыянальны цэнтр культуры – гаворыць дырэктар установы Рафал Віснеўскі.
-Эпідэмія закранула ўсіх нас. Асабліва мастакоў і людзей культуры. Цяпер выключна ўсе сродкі вельмі важныя. У суме ў рамках гэтай праграмы мы прызначаем 15 млн злотых. Людзі культуры дасканала ведаюць, як выкарыстаць патэнцыял культуры. Таму ёсць гэтая праграма, адрасаваная ўстановам культуры, няўрадавым арганізацыям і ўсім, хто дзейнічае ў сектары культуры. Запрашаем складаць заявы.
Другі элемент – гэта стыпендыйная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, скіраваная да творцаў, артыстаў, аніматараў і выхавальнікаў.
ав