Беларуская Служба

Польскае радыё падрыхтавала багатую праграму для самых малых і іх бацькоў на час каранціну

15.04.2020 13:50
Калі па прычыне пагрозы каранавірусам зачыненыя школы і садкі, на дапамогу прыходзіць Польскае радыё.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Грамадскае радыё падрыхтавала багатую праграму для самых малых і іх бацькоў, між іншым, нагадваючы найлепшыя радыёспектаклі для дзяцей і моладзі.

У новым цыклі чытання кніг Першай праграмы дзеці з аўторку могуць слухаць музычную казку «Лета мумітроляў» з тэкстамі песняў Богдана Харанжука і музыкай Тадэвуша Возьняка. Выступае таксама Густаў Халёўбэк.

Польскае радыё таксама запрашае на «Акадэмію Пана Клекса» Яна Бжэхвы ў інтэрпрэтацыі Пётра Франчэўскага. У Трэцяй праграме моладзь можа слухаць апавяданне Евы Карвань-Ястшэмбскай «Банда Міхалка». Чацьвёртая праграма з думкай пра выпускнікоў транслюе радыё-раман Баляслава Пруса «Лялька».

Багатую прапанову для дзяцей і іх бацькоў можна знайсці ў лічбавым «Радыё дзецям».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры