21 красавiка ў прамым эфіры ў Фэйсбуку пройдуць анлайн-чытанні польскай літаратуры па-беларуску.
Пераклад літаратуры пераадольвае адлегласці ў прасторы і часе, здымае моўную і культурную (сама)ізаляцыю, робіць далёкіх класікаў «сучаснікамі», а замежных сучаснікаў «землякамі». Што і пакажа цыкл анлайн-сустрэч з беларускімі перакладчыкамі польскай паэзіі і прозы.
Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва «Логвінаў» цыкл «Санаторый пад клепсідрай» уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя, сярод якіх ёсць і нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаткі. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.
Першая сустрэча ў прамым эфіры адбудзецца ў аўторак 21 красавіка а 17:00 на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку.
Падчас сустрэчы паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч прадставіць творчасць славутага набліста, паэта і празаіка Чэслава Мілаша (1911-2004).
Міфатворцу з краіны дзяцінства, сведку і летапісца катастрофы, вечнага эмігранта на апошняй тэрыторыі роднай мовы. Правінцыяла ў Вільні, віленчука ў Польшчы, паляка ў Францыі, «дзіця Еўропы» ў Амерыцы, «апошняга грамадзяніна ВКЛ» у Еўрасаюзе ХХІ ст.
ав