Ці даўно вы атрымлівалі паштоўкі? Сяброўскія, душэўныя, з добрымі навінамі, вітаннямі для ўсёй сям’і, вершам ці нават забаўнай карцінкай напрыканцы? А каб яшчэ і па-польску?
- Мы ў бібліятэцы Польскага інстытута думаем, што такіх паштовак-ластавак цяпер вельмі ўсім не хапае. Давайце аб’яднаемся! Дасылайце нам ваш адрас e-mail, а мы перамяшаем іх усе і знойдзем для вас адрасата. Ваша задача – даслаць яму (або ёй) электроннае прывітанне, аздобленае на ваш густ. Пішыце пра ўсё, што вас радуе і хвалюе, пра ваш дзень і любімыя кніжкі, пра ролю Польшчы і польскай мовы ў вашым жыцці. Давайце пісаць па-польску, гэта цудоўны спосаб вучыць і расквечваць сваю мову, – чытаем на сайце інстытуту.
Бонус: паштоўка з Бібліятэкі з натхняльнай цытатай для кожнага!
Адрас: biblioteka.minsk@instytutpolski.org з пазнакай «Pocztówka».
ав