З гэтай нагоды на платформе VOD даступнымі сталі творы кампазітара – гаворыць Агнешка Воляк з Вялікага тэатру-Нацыянальнай оперы:
- Мы запрашаем паглядзець самыя вядомыя творы кампазітара. Даступная віленская «Галька» рэжысёра Агнешкі Гліньскай, выключная «Парыя» ў інсцэнізацыя Вялікага тэатру ў Познані. Гэта спектакль-балет «Муж і жонка» і «Сармацкая прытча» – абодва ў выкананні Польскага нацыянальнага балету.
Агнешка Воляк дадае, што аматараў Станіслава Манюшкі чакае шмат цікавага ў сацыяльных сетках Вялікага тэатру-Нацыянальнай оперы:
-На Фэйсбуку можна знайсці інструкцыю, як пазнаёміцца з Варшавай вачамі Станіслава Манюшкі. Малодшых, але і крыху старэйшых запрашаем удзельнічаць у конкурсах на Фэйсбуку «Стань Манюшкам». Конкурс стылізацыі на самога кампазітара, ці постаці з яго твораў.
201 год з дня нараджэння Станіслава Манюшкі спаўняецца 5 траўня.
ав