Па прычыне абмежаванняў, звязаных з эпідэміяй каранавірусу, каля помніка ў Каралеўскіх лазенках не адбудуцца вядомыя Канцэрты музыкі Шапэна.
Аднак, меламаны змогуць паслухаць музыку Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні знакамітых польскіх піяністаў у віртуальнай прасторы – гаворыць дырэктар «Сталічнай эстрады» Анджэй Матусяк.
-Музыка Шапэна будзе чутная і ў Лазенках, і ў Варшаве, і ў цэлым свеце. Ніколі за 61 сезон не здарылася так, каб канцэрты не адбыліся. Мы не маглі спыніць гэтую традыцыю, падумалі, што можа іншым чынам будзем працягваць канцэрты з надзеяй, што неўзабаве зможам сустрэцца каля помніка Шапэна і ў цудоўным атачэнні слухаць музыку кампазітара.
Першы канцэрт прагучаў у апошнюю нядзелю. Зайграў выбітны піяніст, які з канцэртамі ездзіць па ўсім свеце, Караль Радзівіновіч.
У наступныя нядзелі можна будзе пачуць музыку Шапэна ў выкананні, між іншым, Аляксандры Свігуты, Пятра Паўляка, Марыі Габрысь-Гэйке, Яанны Лаўрыновіч і Яцка Кортуса.
Трансляцыя будзе даступная ў сацыяльных сетках, а таксама на канале Youtube і інтэрнэт-старонцы падзеі і «Сталічнай эстрады».
ав