Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

21.05.2020 09:08
У кампазіцыі "Дзякуючы Табе" аўтарка згадвае важную грамадскую праблему.
Аўдыё
Ania Karwan
Ania KarwanWojciech Kusiński / PR

Сёння я прадстаўлю вам кампазіцыю з новага альбому польскай музыканткі, аўтаркі песняў і акторкі Анны Карван. Перад тым, як перайсці да кампазіцыі, па традыцыі скажу коратка пра саму выканаўцу. Анна Карван нарадзілася ў 1985 годзе, у сям’і з артыстычнымі каранямі. Яе мама грала на скрыпцы і мандаліне, тата танцаваў у маладосці ў народным калектыве, а сястра спявала. Пры гэтым бацька быў алкаголікам, можа, таму Аня ва ўзросце 16 гадоў з’ехала з роднага дому і пераехала жыць у Варшаву, дзе зарабляла на жыццё працай у кавярні.

Карван з’яўляецца лаўрэаткай узнагароды «Прэм’еры» на 56-ым Фестывалі польскай песні ў Аполі (2019 г.), заваявала таксама трэцяе месца ў тэлепраграме «Голас Польшчы» (2016). А пачынала маладзенькая Аня сваю музычную кар’еру, спяваючы ў рэстаранах і на вяселлях. Пазней яе заўважылі такія славутыя ўжо тады музыканты, як Анна Даброўская, Анджэй Пясэчны, Аня Вышконі ці Маніка Бродка, у якіх Карван была падпявалай.

Акрамя музычнай дзейнасці, Карван дзейнічае таксама ў іншых сферах, у тым ліку выступіла ў эпізадычных ролях у кінафільмах ды серыялах. Прымала ўдзел у забаўляльнай праграме тэлебачання Польсат «Танцы з зоркамі», удзельнічала таксама ў грамадскай кампаніі «Я кахаю. Паважаю», якая павінна была звярнуць увагу на праблему хатняга гвалту ў адносінах жанчын.

Нядаўна Анна Карван запісала ролік да песні з кружэлкі, выдадзенай у 2019 годзе. Называецца кампазіцыя «Дзякуючы Табе». Яна прысвечана галоўным чынам маці пясняркі, акрамя таго, аўтарка хоча ў ёй звярнуць увагу на праблему дэпрэсіі і прыступы панічнага страху, аб чым мала гаворыцца ў грамадстве. Тым больш цяпер, калі ў людзей больш падставаў баяцца і мець дэпрэсійны настрой, аб гэтых праблемах неабходна шырока згадваць, – мяркуе Анна Карван.

Budzę się nad ranem, inni wciąż jeszcze śpią

Czuję na nadgarstku puls, boję się, wydech i wdech

Miasto w hałaśliwy trans rusza za oknami jak co dnia

Zbieram każdą myśl

Zaciśnięte palce stóp, każdy mięsień sztywny niczym lód

Nie mogę ruszyć się

Nie mogę ruszyć się, a chcę

Wstać, podnieść się na raz

Wziąć za rękę siebie i bez obawy iść

Mieć jeden dobry dzień

Bez pamięci cieszyć się, jak uczyłaś mnie

Odbić się od dna niezamkniętych spraw

Czerpać z siebie siłę, którą masz

Wyrwać z dawnych ram, Ty zrobiłaś tak

Nic co złe nie musi wiecznie trwać

Dzięki Tobie wiem

Jestem niespokojna, gubię się, a inni mnie

Dostrzegam w sobie Ciebie, miałaś cel, ten sam prowadzi mnie

Staram się każdego dnia, jak Ty dla mnie, dla niej składam świat

Z kolorowych kart, z kolorowych kart i chcę…

Я прачынаюся зрання, іншыя ўсё яшчэ спяць. Я адчуваю на запясці пульс, я баюся, выдах і ўдых. Горад у шумны транс рухаецца за акном як штодзённа. Я збіраю кожную думку, заціснутыя пальцы стоп, кожная цягліца застыглая як лёд. Я не магу варухнуцца, не магу варухнуцца, хаця гэтага хачу.

Устаць, падняцца на раз. Узяць сябе за руку і без страху ісці. Мець адзін добры дзень. Без памяці цешыцца, як ты мяне вучыла адштурхнуцца ад дна ня зробленых спраў. Чэрпаць з сябе сілу, якая ў цябе ёсць. Вырвацца са старых рамак. Ты так зрабіла. Нішто дрэннае не абавязкова будзе працягвацца вечна. Дзякуючы Табе я ведаю.

Я неспакойная, губляю шлях, а іншыя губляюць мяне. Я заўважаю ў сабе Цябе, у Цябе была мэта, тая ж мэта вядзе мяне. Я стараюся кожны дзень, як Ты для мяне, я ёй складваю свет з каляровых карт, з каляровых карт і хачу ўстаць, хачу падняцца...

Budzę się nad ranem – я прачынаюся зрання. Nad ranem – гэта вельмі рана раніцай, але на беларускай мове гэта гучыць як таўталогія, таму лепш ужыць слова зрання. Раніца раніцы няроўная. Для адных раніца – гэта чацвёртая гадзіна, калі летам устае сонца, а для іншых і дзевяць раніцы – гэта яшчэ амаль палова ночы. А вось польскае словазлучэнне nad ranem мае канкрэтнае значэнне – гэта вельмі рана, калі толькі-толькі пачынаецца дзень.

Czuję na nadgarstku puls – я адчуваю на запясці пульс. Цікава, слухаючы гэтую песню, я пачала разважаць, ці можна, не дакранаючыся да рукі, да запясця, адчуць біццё сэрца. Часам, калі мы хвалюемся ці хутка рухаемся, то адчуваем паскоранае біццё сэрца, але хутчэй не на запясці, хаця, можа некаторыя на столькі ўмеюць слухаць свой арганізм, што пачуюць пульс нават на запясці, не дакранаючыся да яго. Аднакарэннае слова з выразам nadgarstek – garść. Гэта азначае жменя, інакш – столькі, колькі можа змясціцца ў руцэ чалавека.

Podnieść się na raz – хутка падняцца, устаць. На раз – гэта значыць, тады, калі хтосьці толькі паспее сказаць «раз», не чакаючы чарговых лічбаў – два, тры і г.д.

Dostrzegam w sobie Ciebie – я заўважаю ў сабе Цябе. Тут гаворка ідзе пра маму аўтаркі кампазіцыі, якая для Анны Карван, па яе ўласных словах, з’яўляецца вельмі важным чалавекам у жыцці. А dostrzegać – гэта заўважаць, бачыць.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы