Беларуская Служба

У Любліне ўзнікне аддзел Нацыянальнага музею

26.05.2020 08:41
Новапакліканы музей будзе спалучаны з Люблінскім музеем.
Аўдыё
  • Нацыянальны музей у Любліне
   -,
Пётр Гліньскі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай стварэнню музею PAP/Wojciech Olkuśnik

Новапакліканы музей будзе спалучаны з Люблінскім музеем – паінфармаваў віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі.

Міністр падкрэсліў, што рашэнне прынятае ў сувязі з высокай ацэнкай якасці працы Люблінскага музею ў Любліне:

-15 траўня мы паклікалі да жыцця Нацыянальны музей у Любліне. Гэта першы крок да стварэння Нацмузея на базе Люблінскага музею. Прычынай з’яўляецца, перш за ўсё, тое, што Люблін, Любліншчына, сам музей заслугоўваюць на тое, каб падняць яго ранг да нацыянальнага.

Пётр Гліньскі таксама паінфармаваў, што аддзелам Нацыянальнага музею ў Любліне будзе Музей усходніх зямель даўняй Рэчы Паспалітай з сядзібай у Палацы Любамірскіх.

Місіяй пакліканага Нацыянальнага музею ў Любліне з’яўляецца, між іншым, ахова гістарычных і мастацкіх каштоўнасцяў польскай і сусветнай культуры, у тым ліку спадчыны ўсходніх зямель даўняй Рэчы Паспалітай.

Для новай пляцоўкі Люблінскі музей ужо здабыў першыя карціны, фотаздымкі, мапы, манеты, мэблю. Яны будуць выстаўленыя ў новай пляцоўцы.

Люблінскі музей, заснаваны ў 1906 годзе, гэта адзін з самых вялікіх музеяў на ўсходзе Польшчы. З 1957 году яго сядзібай з’яўляецца Люблінскі замак з унікальным у Еўропе помнікам сярэднявечнай культуры – Капліцай Святой Троіцы.

Да гэтага часу музей сабраў амаль 173 тысячы экспанатаў з многіх галін, між іншым, мастацтва, археалогіі, нумізматыкі, ваеннага мастацтва, этнаграфіі, літаратуры. Яны выстаўленыя ў галоўнай сядзібе, а таксама ў чатырох аддзелах у Любліне і трох у Красніку і Налэнчове.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры