З нагоды Дня абароны дзяцей Музей «Полін» і Новы тэатр у Варшаве запрашаюць усіх дзяцей і іх апекуноў на анлайн-прэм'еру пʼесы «Пітэр Пэн» у пастаноўцы Лукаша Коса – рэкамендуе Польскі інстытут у Мінску.
31 траўня (нядзеля), з 14:00 (паводле мінскага часу)
1 чэрвеня (панядзелак), з 14:00 (паводле мінскага часу)
Спектакль адрасаваны дзецям з 8 гадоў. Яго можна бясплатна паглядзець на сайце: https:\/\/www.dziendziecka.polin.pl/ і nowyteatr.org/pl.
Гэтая гісторыя можа пачацца ў любым дзіцячым пакоі, гэта ваша гісторыя. Падарожжа ў краіну Неверляндыю. Дзецям не патрэбная мапа, каб патрапіць сюды. У гэтай гісторыі галоўны герой не Пітэр Пэн. Галоўныя героі тут дзеці. Згубленыя дзеці, у пэўным сэнсе пакінутыя самі сабе. Бацькі застаюцца дзесьці за дзвярыма свайго пакоя, паглынутыя сваімі справамі, сваёй працай, пагружаныя ў свае айфоны і планшэты. Сучасны спосаб быць разам і адначасова не быць.
Падарожжа ў Неверляндыю адбываецца тут і цяпер, у кватэры, дзе ўсё ўладкавана і мае сваю функцыю. Каб апынуцца ў Неверляндыі, не трэба шмат, патрэбны толькі Пітэр Пэн. Яго можна выклікаць, стварыць і паляцець за ім на іншую вуліцу направа, а потым прама да самай раніцы. Значна складаней вярнуцца назад.
Джэймс Мэцью Бары напісаў сваю пʼесу ў 1904 годзе, раман у 1911 годзе. Аўтары гэтай адаптацыі «Пітэра Пэна» спрабуюць адказаць на пытанне аб тым, якія праблемы, узнятыя Бары, актуальныя сёння і ў чым іх актуальнасць.
Па матывах «Пітэра Пэна» Джэймса Мэцью Бары, пераклад на польскую мову Аляксандра Бжузкі і Мацея Сламчыньскага.
У ролях: Яанна Нямірска, Міхал Бяліньскі, Пётр Поляк, Пётр Троян, Радамір Распондэк, Аляксандра Асовіч / Анна Навіцка, Лукаш Кос
ав