Беларуская Служба

Распачалося інтэрнэт-галасаванне на «Гістарычную падзею года»

01.06.2020 14:30
Плебісцыт 13-ы раз арганізоўвае Музей гісторыі Польшчы ў супрацы з парталам historia.org.pl і Музеем Каралеўскія лазенкі.
Аўдыё
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дырэктар Музею гісторыі Польшчы Роберт Костра тлумачыць, што ідэяй плебісцыту з’яўляецца пошук самых цікавых і найлепшых праектаў мінулага году, якія рознымі спосабамі прэзентавалі польскую гісторыю:

-Мы хочам узнагародзіць важныя падзеі, незалежна ад таго, ці яны адбыліся ў вялікіх музеях, ці малых лакальных. Гэта могуць быць таварыствы, фонды, якія зрабілі важны ўнёсак для нашых гістарычных ведаў, здолелі павялічыць круг атрымальнікаў ведаў. Таксама мы б хацелі адзначыць людзей, якія працуюць, часта бескарысна, каб ушанаваць важныя падзеі, ці постаці польскай гісторыі.

Каардынатарка галасавання Эльжбета Ліхоцка тлумачыць, што на канкрэтныя падзеі можна галасаваць праз інтэрнэт. Яна падкрэслівае, што ў гэтым годзе на конкурс былі дасланыя больш за 200 праектаў:

-Гэта былі падзеі з Польшчы і са свету. Замежныя польскія арганізацыі вельмі актыўна прымаюць удзел у конкурсе. Выбраныя былі праекты, якія рэалізоўвалі вялікія ўстановы, так і пляцоўкі з малых мясцовасцяў. У кожнай катэгорыя выбраныя пяць праектаў. Галасаваць можна на адзін з праектаў у кожнай з трох катэгорый.

На выбраныя журы праекты можна галасаваць да 30 чэрвеня. Пераможцы стануць вядомыя ў верасні.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры