Ідэя электроннай кнігі нарадзілася на пераломе сакавіка і красавіка, то бок калі ў Польшчы распачалася эпідэмія каранавіруса, паведамляе medexpress.pl.
Ініцыятарам акцыі з’яўляецца Міжнароднае таварыства студэнтаў медыцыны IFMSA-Poland, якое арганізавала конкурс для студэнтаў медычных факультэтаў на напісанне казкі на тэму віруса, а героем якой была б жывёла.
Мэта ініцыятывы – патлумачыць наймалодшым, чаму не можна хадзіць у дзіцячы садок, чаму так часта трэба мыць рукі, навошта трэба прыкрываць нос і рот.
-Я хацела, каб гэтая акцыя дала адказ у зразумелай для самых малых форме казак. Нягледзячы на тое, што натхненнем была пандэмія, то медычная мараль у іх з’яўляецца ўніверсальнай і вечнай, – гаворыць каардынатарка агульнапольскага праекту «Студэнты медыцыны для дзяцей» Аляксандра Блашчык.
Ідэя сустрэлася з вялікім зацікаўленнем. Арганізатары акцыі атрымалі 180 казак, сярод якіх выбралі 11 найлепшых, якія пасля змясцілі ў электроннай кнізе.
- Мэта складалася ў тым, каб павышаць адчувальнасць дзяцей на навакольнае асяроддзе, каб яны ведалі, што кожная істота мае свой малы свет, свае справы і месца ў прыродзе. Жывёла ў казках запрасіла дзяцей у свой свет і паказала, дадаючы адвагі, што ўсё з часам вернецца да нормы, – дадала Аляксандра Блашчык.
ав