З нядзелі ў Варшаве на вуліцы Навагродскай 27 можна глядзець інсталяцыю «14 чэрвеня 1940» Войцеха Коркуця, прысвечаную памяці вязняў першага польскага транспарту ў канцлагер Аўшвіц-Біркенау. Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня.
Выстава, прысвечаная 728 палякам, паявілася дакладна ў 80-ую гадавіну дэпартацыі першых польскіх вязняў у Аўшвіц.
Выстава “14 чэрвеня 1940” Войцеха Коркуця
Аўтар працы Войцех Коркуць падкрэслівае, што ён выкарыстаў картатэку, сабраную ў Аўшвіц:
-Верагодна, аўтарамі здымкаў з’яўляецца Вільгельм Брасэ, я іх толькі паказваю ў форме, у якой гэтага, здаецца, ніхто не рабіў. На адным доўгі плакаце, які мае 20,5 метраў. Паводле мяне, гэта робіць каласальнае ўражанне. Гэта, дарэчы, бачна па рэакцыі людзей, якія праходзячы побач затрымліваюцца і глядзяць у вочы людзей, якія тады былі зняволеныя. Вельмі частка гэта вучні выпускных класаў, гарцэры. І гэта эмоцыі. Гэта аповед, чым з’яўляецца нацызм.
Мастак прызнае, што на інсталяцыі прадстаўленыя захаваныя здымкі вязняў канцлагеру:
-Значная частка не захавалася. Тыя, што захаваліся, утрымліваюць усю інфармацыю, якая была. Некаторыя здымкі цэлыя, у трайной форме: анфас, профіль і такі паўпрофіль з нейкім галаўным уборам, канцэнтрацыйным нумарам, імем і прозвішчам, узростам.
Выставу «14 чэрвеня 1940» можна глядзець бліжэйшы месяц.
ав
Выстава “14 чэрвеня 1940” Войцеха Коркуця