Сёння я прапаную вашай увазе кампазіцыю, якую спявала шмат польскіх выканаўцаў, але я выбрала версію ў выкананні Наталлі Гросяк (Natalia Grosiak). Гаворка ідзе пра песню на словы верша славутай польскай паэтэсы, аўтаркі шматлікіх шлягераў Агнешкі Асецкай (Agnieszka Osiecka). Называецца кампазіцыя «Я зачаравала цябе ў дзікую яблыню».
Наталля Гросяк нарадзілася ў 1978 годзе. Яна спявае і сама піша тэксты песняў. Выступае ў некалькіх музычных калектывах – Mikromusic, Herbatta і DOM. Раней, да 2014 году, грала таксама ў гурце пад назваю Digit All Love ды супрацоўнічала з іншымі калектывамі.
Наталля, відаць, не ад самага пачатку свайго свядомага жыцця намервалася быць пясняркай. Яна закончыла ўніверсітэт у Вроцлаве, факультэт юрыспрудэнцыі ды факультэт славянскай філалогіі. Першы раз выступіла на вялікай сцэне падчас фестывалю Фама ў Свінавуйсці, дзе атрымала ўзнагароду за тэксты песняў. У 2002 годзе разам з кампазітарам і гітарыстам Давідам Карбачыньскім заснавала музычны калектыў Mikromusic, з якім выступіла на славутым фестывалі Open’er, а таксама на фестывалях у Быдгашчы і Гдыні ў наступных гадах. А вось падчас фестывалю Студэнцкай песні ў Кракаве ў 2003 годзе Гросяк заняла другое месца сярод лаўрэатаў галоўных узнагарод.
Пяснярка выступае не толькі на музычнай сцэне, але таксама на тэатральнай – у спектаклі пад назваю «Scat – od pucybuta do milionera» (Скат – ад чысцільшчыка абутку да мільянера) у Музычным тэатры Kapitol у Вроцлаве. Музыку ў гэты спектакль напісаў выдатны польскі кампазітар Лешэк Можджэр.
А я прапаную вашай увазе песню аўтарства Агнешкі Асецкай у выкананні Наталлі Гросяк «Я зачаравала цябе ў дзікую яблыню» (W dziką jabłoń cię zaklęłam).
Przyjechałam taka smutna
Sam rozumiesz, co i jak
Lecz z pamięci mego płótna lato zmyło smutku szlak
Zatrzasnęły się w żołędziach
Na dwa spusty stare łzy
Odfrunęły z motylami, słowo «czekam», słowo «ty»
Już do ciebie serca nie mam
W dziką jabłoń cię zaklęłam
A wspomnienia, czy pan słyszy, zamieniłam w polne myszy
W cierpkim smaku wczesnych jagód
Już nie szukam twoich ust
Już nie szukam cię w szelestach, gdy zaskrzypi leśny chrust
Lato zbiera się do drogi
Już w dziewannach zima śpi
Ja tej zimy się nie boję, gdy zapuka do mych drzwi
Już do ciebie serca nie mam
W dziką jabłoń cię zaklęłam
Już do ciebie serca nie mam
W dziką jabłoń cię zaklęłam
Już do ciebie serca nie mam
W dziką jabłoń cię zaklęłam
Już do ciebie serca nie mam
W dziką jabłoń cię zaklęłam
A wspomnienia, czy pan słyszy, zamieniłam w polne myszy
Я прыехала такая сумная. Сам разумееш, што і як. Аднак з памяці майго палатна лета змыла шлях смутку. Зачыніліся ў жалудах на два абароты старыя слёзы, паляцела з матылькамі слова «чакаю», слова «ты».
Цябе няма ўжо ў маім сэрцы, я цябе зачаравала ў дзікую яблыню. А ўспаміны, ці вы чуеце, я замяніла ў польных мышэй.
У церпкім смаку ранніх ягад я ўжо не шукаю тваіх вуснаў. Я ўжо не шукаю цябе ў шэлесце, калі заскрыпіць лясны хруст. Лета збіраецца ў дарогу, ужо ў дзіванне зіма спіць. Я гэтай зімы не баюся, калі пагрукае ў мае дзверы.
Цябе няма ўжо ў маім сэрцы, а зачаравала цябе ў дзікую яблыню... А ўспаміны, ці вы чуеце, я замяніла ў польных мышэй.
Smutku szlak – смутку шлях. Значэнне слова szlak на польскай мове больш вузкае, чым беларускага шляху. Калі па-беларуску шлях – гэта проста дарога, кірунак, то па-польску szlak азначае канкрэтную дарогу, напрыклад szlak kolejowy (чыгуначны шлях), szlak turystyczny (турысцкі шлях), szlak rowerowy (роварны шлях) і г.д. Калі ж гаворка ідзе пра звычайны шлях, у значэнне – кірунак, у якім хтосьці кудысьці адпраўляецца, то лепш карыстацца нейтральным выразам droga.
Na dwa spusty – на два абароты (у значэнні – зачыніць дзвярны замок на два абароты). Spust – гэта ў даслоўным перакладзе спуск (у агнястрэльнай зброі), але ёсць таксама пераноснае значэнне – як прыведзенае толькі што, а фразеалагізм mieć dobry spust азначае, што ў кагосьці добры апетыт, ён шмат есць.
Już do ciebie serca nie mam – ты мне ўжо не падабаешся, ты мяне ўжо не цікавіш, цябе ўжо няма ў маім сэрцы. Можна nie mieć serca не толькі ў адносінах да чалавека, але таксама да нейкай працы, а нават рэчы. Напрыклад: Nie mam serca do tej roboty, chyba się zwolnię (не падабаецца мне гэтая праца, я, бадай, звольнюся), nie mam serca do tego mieszkania, strasznie go nie lubię (няма ў мяне сімпатыі да гэтай кватэры, я вельмі яе не люблю).
Lato zbiera się do drogi – лета збіраецца ў дарогу. Акрамя такога варыянту словазлучэння, таксама можна сказаць zbierać się w drogę, што абсалютна не мяняе значэння сказу.
W dziewannach zima śpi – у дзіванне зіма спіць. Дзіванна – гэта вялікая, падобная на куст, расліна, якую лёгка сустрэць на лугах краін Еўропы ды Азіі. Дарэчы, вельмі шырока распаўсюджаная расліна, паколькі яе сямейства ахоплівае прыкладна 250 розных відаў.
нг