Беларуская Служба

Распачынаецца XXVII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Арганы архікатэдры»

06.07.2020 14:02
Аўдыё
  • Распачынаецца XXVII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Арганы архікатэдры»

Фестываль у архікатэдры святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве лічыцца адным з самых выбітных варшаўскіх арганных фестываляў у Еўропе.

Штогод на ім выступаюць выбітныя арганісты-віртуозы з амаль цэлага свету, якія запэўніваюць вельмі высокі мастацкі ўзровень – гаворыць прэс-сакратар фестывалю Міхал Гузэк:

-У праграме музыка Баха, Сужыньскага, Шапэна і многіх іншых выбітных еўрапейскіх кампазітараў. Мы рады, што, нягледзячы на цяжкасці, у гэтым годзе мы можам граць. Акрамя польскіх выбітных музыкаў, арганістаў, то бок, Пятра Вільчыньскага, Пшэмыслава Капітулы, Пятра Раханя, Юзафа Катовіча, будуць арганісты з Італіі, Швейцарыі, Іспаніі і Германіі.

Міхал Гузэк дадае, што фестываль, як штогод, прыцягвае аматараў добрай, сакральнай музыкі:

-Гэта музыка выплывае з сэрца і вядзе да неба. Мы рады, што кожны год некалькі сотняў чалавек прымаюць удзел у канцэртах арганнай музыкі. На працягу гэтых 12 канцэртаў мы разлічваем на тое, што гэта будзе некалькі тысяч чалавек. Мы чакаем слухачоў і спадзяемся, што дзякуючы ім арганная музыка ў Польшчы зможа развівацца.

Фестываль «Арганы архікатэдры» ўзнік у 1994 годзе па ініцыятыве арганіста Пшэмыслава Капітулы, які з’яўляецца мастацкім кіраўніком фестывалю. Фестывальныя канцэрты штогод адбываюцца на працягу трох летніх месяцаў у кожную нядзелю ў 16.00 у архікатэдры святога Яна. Фестываль будзе працягвацца да 20 верасня.

ав


. .
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры