Беларуская Служба

Аркестр Польскага радыё ў Варшаве падрыхтаваў адукацыйны відэацыкл

16.07.2020 08:09
Прэм’ерныя фільмы будуць паяўляцца тры разы ў тыдзень – на Фэйсбуку і канале YouTube аркестру. 
Кадр з адукацыйнага фільмуАркестр Польскага радыё

Аркестр Польскага радыё ў Варшаве падрыхтаваў адукацыйны відэацыкл «OPRowadzanie po muzyce» (даслоўна: экскурсія па музыцы). Прэм’ерныя фільмы будуць паяўляцца тры разы ў тыдзень – на Фэйсбуку і канале YouTube аркестру. Яны таксама будуць змяшчацца на старонцы Польскага радыё – кажа дырэктар аркестру Кшыштаф Кур:

-Мы будзем паказваць адукацыйныя фільмы, рэалізаваныя падчас пандэмічнага закрыцця музыкамі Аркестра Польскага радыё ў Варшаве. У нас 20 фільмаў. Таму да канца вакацый, да 27 жніўня, музыкі будуць расказваць пра свае інструменты, пра сваё захапленне, пра тое, як атрымаць гук з інструменту. Я думаю, што гэта можа наблізіць веды пра інструмент.

Нягледзячы на цяжкую сітуацыю, звязаную з эпідэміяй каранавірусу, то бок немагчымасць праводзіць канцэрты, адсутнасць кантакту з публікай і сацыяльная ізаляцыя, музыкаў Аркестра Польскага радыё ў Варшаве не пакідае добры настрой і жаданне працаваць. Пасля серыі смешных фільмаў #pracujemywdomu прыйшла чарга на порцыю музычнай адукацыі, падрыхтаванай у лёгкай, даступнай форме.

У рамках акцыі «OPRowadzanie po muzyce» можна пазнаёміцца з інструментамі, якія ёсць у аркестра – гэта, між іншым, габоя, французскі рог, кларнет, віёла або пікала-труба.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры