Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

23.07.2020 15:30
Войцех Гансоўскі вандруе праездам.
Аўдыё
  • "Вандрую праездам" - В. Гансоўскі
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёння я хачу ў маёй перадачы вярнуцца ў 70-ыя, 80-ыя гады мінулага стагоддзя, бо менавіта на гэты час прыйшоўся пік славы музыканта, пра якога я вам распавяду. Гаворка ідзе пра Войцеха Гансоўскага (Wojciech Gąssowski), польскага кампазітара, песняра ды гітарыста. Нарадзіўся выканаўца ў 1943 годзе ў Варшаве. Як я ўжо казала, вялізную папулярнасць Гансоўскі здабыў у 80-ыя гады, калі амаль кожны паляк напяваў яго вялікі хіт «Куды падзяваліся тыя вечарынкі» (Gdzie się podziały tamte prywatki). Праўда, раней некаторыя песні выканаўцы таксама заваёўвалі вялікую папулярнасць, але, бадай, гэтая – самая вядомая, нават да нашых часоў.

Войцех Гансоўскі выступаў з некалькімі музычнымі калектывамі, між іншым, групай "Czerwono-Czarni", "Chochoły", "Tajfuny", "Test" ды іншымі. Ён – не толькі музыкант, але таксама і актор. Дарэчы, прырода надзяліла пана Войцеха як прыгожым голасам, так і прывабнай знешнасцю, што, натуральным чынам, спрыяла яго акторскай кар’еры. Праўда, такой славы, як на музычнай эстрадзе, перад камерай ён не здабыў. Аднак выступаў у кінафільмах, пераважна ў эпізадычных ролях. Запісваў таксама песні для тэлевізійных серыялаў, у прыватнасці, у такія папулярныя тэлесерыялы, як «Wojna domowa» і «М jak miłość».

У біяграфіі Войцеха Гансоўскага быў таксама кароткі трагічны эпізод, які, праўда, закончыўся толькі страхам. У 1985 годзе музыкант, разам са сваёй партнёркай Малгажатай Патоцкай і яе балетнай трупай Sabat, стаў закладнікам на судне MS «Achille Lauro», захопленым палестынскімі тэрарыстамі. Калі ўлады Ізраіля не выканалі патрабаванняў тэрарыстаў (выпусціць з ізраільскіх турмаў 50 палестынцаў), тэрарысты забілі аднаго з закладнікаў – амерыканскага мультымільянера, інваліда-вазочніка Леона Клінгофера (Leon Klinghoffer). Астатнія закладнікі, на шчасце, былі вызваленыя. Так што для палякаў гэты рэйс і трагічныя прыгоды, звязаныя з ім, закончыліся толькі вялікім страхам за сваё жыццё.

У 2005 годзе Войцех Гансоўскі быў узнагароджаны Бронзавым медалём «Заслужаны культуры – Глорыя Артыс» («Zasłużony Kulturze Gloria Artis»).

І пераходзім ужо да кампазіцыі ў выкананні Войцеха Гансоўскага. Яна называецца «Я вандрую праездам» (Wędruję przejazdem).

Wędruję przejazdem, pod prąd, pod wiatr,

Nad głową mam gwiazdę, przed sobą świat,

Świat radą mnie wspiera i nagli mnie,

Gdy dłużej otwieram walizki swe.

I wszystko przelotne w mym życiu jest,

Spojrzenie w Twe okno i myśl, i gest,

Czasem zatrzymać chcę piękną chwilę – lecz cóż,

Chwila to lot motyla, a ja za nią gnam już,

W dzień ciemny, w noc białą, tak musi być,

Bo ciężki to nałóg, przejazdem żyć.

Szansa pcha się do rąk,

Jaka – nie powie nikt,

Dłonie ściskam i gonię

Cień, który za rogiem znikł.

Czasem zatrzymać chcę piękna chwilę – lecz cóż,

Chwila to lot motyla.

Szansa pcha się do rąk,

Jaka – nie powie nikt,

Dłonie ściskam i gonię

Cień, który za rogiem znikł.

Я вандрую праездам, супраць цячэння, пад вецер, над галавой у мяне зорка, перада мною свет. Свет мяне падтрымлівае і паганяе мяне, калі я даўжэй адчыняю мае чамаданы. І ўсё ў маім жыцці мімалётнае – позірк у акно, і думка, і жэст.

Часам я затрымаць хачу гэты прыгожы момант. Але, што ж, хвіліна – гэта палёт матылька, а я за ёй ганюся ўжо і днём цёмным, і ноччу белаю. Так мусіць быць, бо цяжкая гэта дрэнная звычка – праездам жыць.

Шанец просіцца ў рукі, які – не скажа ніхто. Далоні заціскаю і ганюся за ценем, які знік за вуглом.

Часам я хачу затрымаць цудоўную хвіліну, але што ж, хвіліна – гэта палёт матылька. Шанец просіцца ў рукі, які – ніхто не ведае, я заціскаю далоні і ганюся за ценем, які знік за вуглом.

Wędruję pod prąd, pod wiatr – я вандрую супраць цячэння, пад вецер. Выраз prąd мае некалькі значэнняў. Гэта як электрычны ток, так і цячэнне, напрыклад, ракі. І калі хтосьці ідзе ці плыве, або вандруе, як тут, pod prąd, гэта значыць, што ён рухаецца супраць цячэння, а не плыве z prądem – разам з цячэннем, па цячэнню.

Świat nagli mnie – свет мяне паганяе, паскарае. Naglić – гэта значыць паганяць, казаць, каб нехта нешта хутчэй рабіў.

Wszystko przelotne w mym życiu jest – усё ў маім жыцці мімалётнае. Калі паляк кажа «przelotny ptak», то гэта пералётная птушка, а пераноснае значэнне дадзенага слова, напрыклад, przelotna myśl – гэта мімалётная думка або мімалётныя падзеі, як у жыцці героя кампазіцыі.

Ciężki nałóg – цяжкая дрэнная звычка. Nałóg – гэта могуць быць вельмі розныя дрэнныя звычкі, пачынаючы ад класічных – алкагалізму ды курэння – па самыя «сучасныя», як залежнасць ад камп’ютарных гульняў ці спайсаў.

Cień znikł za rogiem – цень знік за вуглом. Róg – гэта як рог жывёлы, напрыклад, барана, так і вугал, скажам, дома.

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы