Фартэпіянны канцэрт Нэльсана Гёнера адкрыў 16-ы Міжнародны фестываль «Шапэн і яго Еўропа» ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве. Падчас двухтыднёвага музычнага фестывалю аматары музыкі ў масках і сацыяльнай дыстанцыі слухаюць серыю канцэртаў у выкананні зорак сусветнай сцэны.
Падчас фестывалю прагучаць 10 сольных канцэртаў піяністаў, якія прадстаўляюць розныя школы і пакаленні, распавядае мастацкі кіраўнік мерапрыемства Станіслаў Ляшчынскі:
-Эліта сусветных выканаўцаў, асабліва тых, хто іграе на гістарычных фартэпіянах, але не толькі, напрыклад, Іва Пагарэліч, Яўген Бажанаў. Мы пачалі ад тых выбітных салістаў, якія першыя поспехі здабылі на шапэнаўскіх конкурсах. Кэвен Кенэр – пераможца конкурсу, цудоўная піяністка, якая завершыць наш фестываль Юльяна Аўдзеева, таксама пераможца конкурсу.
Падчас фестывалю ў Вялікім тэатры-Нацыянальнай оперы «Графіня» Станіслава Манюшкі ўпершыню прагучала на гістарычным інструменце. Опера стала чарговым творам кампазітара (пасля «Галькі» і «Фліса»), якія зайграў Фабіа Б’ёндзі – гаворыць Станіслаў Ляшчыньскі:
-Не толькі дзякуючы зацікаўленасці, але дзякуючы велізарнай любові да гэтай музыкі творцы вырашылі працягнуць гэты трэнд. «Графіня» – менш вядомы твор Манюшкі, а шкада, бо ён заслугоўвае на больш частае выканне. У наступным годзе будзе чарговы тытул. Спадзяюся, што гэта будзе «Парыя».
Фестывальныя канцэрты будуць выдадзеныя на дыску. Альбом выдасць Нацыянальны інстытут Фрыдэрыка Шапэна. «Шапэн і яго Еўропа» завершыцца 31 жніўня творчым вечарам піяністкі Юльяны Аўдзеевай.
Канцэрты фестывалю даступныя ў бясплатнай трансляцыі на канале YouTube Інстытута імя Фрыдэрыка Шапэна і ў сацыяльных медыях. Вы таксама можаце паслухаць трансляцыю на Другой праграме Польскага радыё, суарганізатара мерапрыемства. Медыя-мецэнатам фестывалю з'яўляецца Польскае радыё.
ав