Беларуская Служба

У Італіі знайшлі згублены саўндтрэк да даваеннага польскага фільму «Janko Muzykant»

26.08.2020 08:14
Адшуканне арыгінальнага саўндтрэку – гэта велізарная падзея.
Аўдыё
  • У Італіі знайшлі згублены саўндтрэк да даваеннага польскага фільму «Janko Muzykant»
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Фільм быў зняты ў 1930 годзе Рышардам Ардыньскім, а музыку да яго напісаў Леон Шылер і Гжэгаж Фітэльберг.

Міхал Пянькоўскі з Нацыянальнага кінаархіву-Аўдыёвізуальнага інстытуту патлумачыў, што адшуканне арыгінальнага саўндтрэку – гэта велізарная падзея:

- Гэта адна з самых вялікіх сенсацый апошніх гадоў, калі гаварыць пра польскае даваеннае кіно. Тое, што запіс знайшоўся ў такім добрым стане і ў поўнай версіі, гэта агромністая радасць для нашага архіву. Дзякуючы гэтаму мы зможам вярнуць «Янку Музыканту» яго даўнейшы бляск. Дыскі ўжо ў Польшчы. Ідзе праца над лічбавай рэканструкцыяй вобразу і гуку, а таксама над спалучэннем вобразу і гуку фільму.

Арыгінальныя дыскі былі знойдзеныя ў калекцыі прыватнага калекцыянера. Міхал Пянькоўскі падкрэслівае, што ў сваім часе «Янка Музыкант» быў прарыўным фільмам:

-У тыя піянерскія часы для фільма з гукам гукавое кіно значыла нешта іншае, чым нам можа здавацца. У гэтых фільмах ужо быў гук, але не было дыялогаў. Гэта была музычная ілюстрацыі і першыя музычныя эфекты. У «Янцы Музыканце» гэтых гукавым эфектаў было выкарыстана дастаткова шмат. Але самым вялікім прарывам было з’яўлянне ў фільме песень. Гэта быў першы фільм, дзе гэта героі заспявалі песні.

Фільм узнік на аснове аповесці Генрыка Сянкевіча, а яго прэм’ера адбылася 8 лістапада 1930 году. Пасля завяршэння працаў над агучкай фільму адбудзецца яго рэпрэм’ера. Яна запланаваная на красавік 2021 году, на бліжэйшы фестываль нямога кіно.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры