Беларуская Служба

У кнігарні трапіла польскае выданне кнігі «Ochotnik» пра Вітольда Пілецкага

02.09.2020 12:06
Англамоўны арыгінал кнігі атрымаў адну з прэстыжных брытанскіх узнагарод у галіне літаратуры Costa Book of the Year.
Аўдыё
  • У кнігарні трапіла польскае выданне кнігі «Ochotnik» пра Вітольда Пілецкага
   .
Выстава пад назвай «Добраахвотнік. Вітольд Пілецкі і яго місія ў Асвенцыме» ў Інстытуце Пілецкага – філіял у Берліне PAP/Marcin Bielecki

2 верасня ў кнігарні трапіла польскае выданне кнігі «Добраахвотнік» («Ochotnik»)
пра ротмістра Вітольда Пілецкага. Публікацыя Джэка Фэрвезера засяроджваецца на сакрэтнай місіі польскага героя ў нямецкім канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў.

Англамоўны арыгінал кнігі атрымаў адну з прэстыжных брытанскіх узнагарод у галіне літаратуры Costa Book of the Year.

Кнігу выдала выдавецтва «Знак» пры супрацы з Інстытутам Пілецкага. Караль Мадэй з інстытуту гаворыць, што кніга пісалася для англійскамоўнага чытача, які можа даведацца пра невядомую для яго гісторыю Аўшвіц-Біркенаў і пра геройства ротмістра:

-Гэтая кніга напісаная як раман, а таму яна і вельмі важная. Сам аўтар кажа, што гэта раман, які заснаваны на фактах. Фэрвезэр дасканала збірае гэтыя факты, шукае фрагменты, успаміны пра Пілецкага ў розных людзей і стварае з гэтага вобраз прыбывання Пілецкага ў Аўшвіц, які ніхто да гэтага часу не стварыў.

Караль Мадэй дадае, што «Добраахвотнік» не з’яўляецца навуковай працай, але самым каштоўным элементам з’яўляецца апісанне дзейнасці Вітольда Пілецкага ў Аўшвіц:

-Тое, як ён здолей стварыць рух супраціву, мог атрымліваць інфармацыю, а потым яе перадаваць. Мог падтрымліваць вязняў так, што дзякуючы гэтай дзейнасці яны маглі выжыць у лагеры. А яшчэ зрабіць нешта, каб паінфармаваць пра гэта свет.

Хоць тытул кнігі з’яўляецца згадкай таго, што Пілецкі добраахвотна трапіў у канцлагер, то публікацыя апісвае цэлы ваенны шлях героя і яго смерць з рук камуністаў. Дзякуючы інфармацыі, якую Пілецкі перадаваў з канцлагеру, на Захадзе даведаліся пра тое, што адбывалася ў Аўшвіц-Біркенаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры