Беларуская Служба

Гэтую песню цяпер выдатна зразумеюць многія беларусы

10.09.2020 14:45
У «Музычным уроку польскай мовы» спявае Пшэмыслаў Гінтроўскі.
Аўдыё
Przemysław Gintrowski
Przemysław Gintrowskiźr. wikipedia/aut. Piotr Kosela

Імя Пшэмыслава Гінтроўскага замацавалася ў гісторыі польскай музычнай сцэны як аднаго з бардаў руху барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Самым вядомым бардам «Салідарнасці» быў Яцэк Качмарскі, але Гінтроўскі займае ў гэтым пантэоне адно з важнейшых месцаў.

Нарадзіўся Пшэмыслаў Гінтроўскі ў 1951 годзе ў Старгардзе Шчэцінскім, але сярэднюю адукацыю атрымаў у Варшаве, дзе і праходзіла яго пазнейшае свядомае жыццё ды творчасць. Дэбютаваў у 1976 годзе ў студэнцкім клубе Рыв’ера песняў «Эпітафія для Сяргея Ясеніна». Праз некалькі гадоў пасля гэтай падзеі разам з Яцэкам Качмарскім і Збігневам Лапіньскім заснавалі трыа і падрыхтавалі паэтычную праграму «Муры». Тытульная песня «Муры», заснаваная на творчасці каталонскага барда Льюіса Льяка, стала нефармальным гімнам прафсаюзу Салідарнасць, які змагаўся з камуністычным рэжымам у Польшчы.

Трыа распалася, калі ў выніку ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 году, Гінтроўскаму адмоўлена ў выдачы пашпарту, а ў гэты час Яцэк Качмарскі знаходзіўся ў Францыі і вырашыў не вяртацца на Айчыну. Гінтроўскі і Лапіньскі планавалі таксама эміграваць, але ўлады вырашылі інакш. У тыя часы Гінтроўскі ўключыўся ў падпольную дзейнасць, даваў нефармальныя канцэрты, якія ладзіліся літаральна за некалькі гадзін па прычыне небяспекі, з якой была звязаная гэтая творчасць.

Калі Польшча стала незалежнай і дэмакратычнай краінай, Гінтроўскі мог ужо свабодна выступаць на музычнай эстрадзе, ён гастраляваў разам з Качмарскім і Лапіньскім, але пазней іх супраца станавілася ўсё менш інтэнсіўнай. Быў выкладчыкам у Варшаўскай кінашколе, раней быў настаўнікам у ліцэі. Апошні канцэрт Пшэмыслава Гінтроўскага адбыўся ў сакавіку 2012 года, а ў кастрычніку гэтага ж года музыканта не стала.

Я прапаную вам кампазіцыю ў выкананні Пшэмыслава Гінтроўскага, якая называецца «Мы не хочам збягаць адсюль» (A my nie chcemy uciekać stąd). Песня выдатна ілюструе стан польскай дзяржавы 80-ых гадоў, а цяпер яе цудоўна зразумеюць многія беларусы.

Stanął w ogniu nasz wielki dom

Dym w korytarzach kręci sznury

Jest głęboka naprawdę czarna noc

Z piwnic płonące uciekają szczury

Krzyczę przez okno czoło w szybę wgniatam

Haustem powietrza robię w żarze wyłom

Ten co mnie słyszy ma mnie za wariata

Woła – co jeszcze świrze ci się śniło

Więc chwytam kraty rozgrzane do białości

Twarz swoją widzę twarz w przekleństwach

A obok sąsiad patrzy z ciekawością

jak płonie na nim kaftan bezpieczeństwa

Dym w dziurce od klucza a drzwi bez klamek

Pękają tynki wzdłuż spoconej ściany

Wsuwam swój język w rozpalony zamek

Śmieje się za mną ktoś jak obłąkany

Lecz większość śpi nadal przez sen się uśmiecha

A kto się zbudzi nie wierzy w przebudzenie

Krzyk w wytłumionych salach nie zna echa

Na rusztach łóżek milczy przerażenie

Ci przywiązani dymem materaców

Przepowiadają życia swego słowa

Nam pod nogami żarzą się posadzki

Deszcz iskier czerwonych osiada na głowach

Dym coraz gęstszy, obcy ktoś się wdziera

A my wciśnięci w najdalszy sali kąt Tędy!

- wrzeszczy – niech was jasna cholera!

A my nie chcemy uciekać stąd!

A my nie chcemy uciekać stąd!

Krzyczymy w szale wściekłości i pokory

Stanął w ogniu nasz wielki dom!

Dom dla psychicznie i nerwowo chorych!

Ахоплены агнём наш вялікі дом, дым на калідорах круціць шнуры. Стаіць глыбокая, сапраўды чорная ноч. Са склепоў уцякаюць пацукі ў агні. Я крычу праз акно, прыціскаю лоб да шыбы. Глытком паветра ламаю гарачыню. Той, хто мяне чуе, лічыць мяне вар’ятам. І што яшчэ, дурны, табе снілася.

А я хапаюся за краты, распаленыя да бела. Твар свой бачу, твар у праклёнах. А побач сусед глядзіць з цікаўнасцю, як гарыць на ім утаймоўная кашуля. Дым у дзірцы ад ключа, а дзверы без ручак. Трэскаюць тынкі ўздоўж спатнелай сцяны. Я запіхваю язык у распалены замок. Смяецца з мяне хтосьці як ненармальны.

Аднак большасць далей спіць. Праз сон усміхаецца. А хто прачнуўся, не верыць у прабуджэнне. Крык у герметычных палатах не ведае рэха. На рыштаваннях ложкаў маўчыць жах. Тыя, хто прывязаны дымам матрацаў, прадказваюць жыцця свайго словы. Нам пад нагамі тлее падлога. Дождж чырвоных іскраў асядае на галаве.

Дым усё гусцейшы, чужынец нейкі ўрываецца. А мы ўціснутыя ў самы далёкі вугал палаты. Сюды! – крычыць – хай вас халера! А мы не хочам уцякаць адсюль! Мы не хочам уцякаць. Крычым у шаленстве лютасці і пакорлівасці. Агонь ахапіў наш вялікі дом! Дом для псіхічна і нервовахворых.

Stanąć w ogniu – даслоўна гэта «стаць у агні», што прама азначае «загарэцца», быць раптоўна ахопленым агнём. На маю думку, бліжэй за ўсё па значэнні на беларускай мове менавіта «быць ахопленым агнём».

Głęboka, naprawdę czarna noc – глыбокая, сапраўды чорная ноч. Тут, канешне, дадзенае словазлучэнне ў пераносным значэнні – змрок, які прыйшоў на польскую зямлю, народ якой не бачыць святла, не бачыць перспектывы стаць свабодным і самому вырашаць свой лёс.

Haustem powietrza – глытком паветра. Свежае паветра – гэта таксама сімвал свабоды і незалежнасці. А слова haust – гэта не проста глыток паветра, а свабоднае і глыбокае дыханне, дзякуючы якому чалавек адчувае сябе яшчэ больш вольным, каб не сказаць разняволеным.

Ma mnie za wariata – прымае мяне за вар’ята, лічыць мяне вар’ятам.

Kaftan bezpieczeństwa – вось гэтае словазлучэнне на беларускай мове гучыць даволі складана – уціхамірвальная кашуля. Гэта, канешне, даслоўны пераклад з расійскай мовы – смирительная рубашка, якую апранаюць чалавеку, які не пануе над сваімі паводзінамі. Ёсць таксама іншы выраз – утаймоўная кашуля, які лепш гучыць.

Posadzka – гэтае слова, на маю думка, многія беларусы могуць не зразумець. А posadzka азначае проста «падлога». А хутчэй апошні, верхні слой падлогі, часта дэкаратыўны, напрыклад, паркет.

 

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы