Сёння ў музычна-моўнай рубрыцы я працягну знаёміць вас, дарагія слухачы, з членамі калектыву, які стаў сімвалам барацьбы з камуністычным рэжымам у Польшчы. У папярэдніх перадачах у нас гучалі песні ў выкананні Яцэка Качмарскага ды Пшэмыслава Гінтроўскага, а сёння я хачу вам прадставіць трэцяга ўдзельніка славутага трыа, членаў якога звалі бардамі Салідарнасці – Збігнева Лапіньскага.
Лапіньскі нарадзіўся ў 1947 годзе, памёр у 2018-ым. Перш за ўсё ён не музыкант, а актор, кампазітар, піяніст, а таксама дырыжор. Акрамя супрацоўніцтва з Качмарскім і Гінтроўскім, ён выступаў разам з калектывам Чырвоны цюльпан ды музыкантам Кубам Сянкевічам, удзельнічаў у запісе трох яго сольных кружэлак. Запісаў таксама кампакт-дыск з нарвежскімі версіямі твораў Уладзіміра Высоцкага.
У 1999 годзе Лапіньскі атрымаў узнагароду «Заслужаны дзеяч культуры», а ў 2004 годзе яму быў уручаны Залаты крыж заслугі. У 2006 годзе прэзідэнт Лех Качыньскі адзначыў яго Кавалерскім крыжам Ордэну адраджэння Польшчы.
Актор даволі хутка скончыў сваю прафесійную дзейнасць. У 2005 годзе з ім здарыўся інсульт, у выніку ён перастаў выступаць на сцэне.
А я прапаную вам зусім не палітычную, а цалкам рамантычную песню ў выкананні Збігнева Лапіньскага, якая называецца «А я іду да цябе».
Idę do ciebie kładką tęczy przez staw
Idę do ciebie by cię znaleźć na czas
Lecę do Ciebie, niepokojem jak ptak
Wracam do ciebie, każdą chwilą co dnia
Idę do Ciebie przez zarośla i piach
Idę do Ciebie przez znużenie i strach
Wracam do Ciebie, do Ciebie
Wracam do Ciebie!
A na drodze wyrasta mi las zatrzymuje mnie w pół gestu
Choć do biegu przynagla mnie czas wciąż nie mogę przebudzić się ze snu
A na drodze, na drodze wyrasta mi mur by zatrzymać, zatrzymać mnie w pędzie
I choć wiem że potłukę, potłukę się znów to wciąż idę,
do Ciebie, do Ciebie, do Ciebie idę znów
Idę do Ciebie przez niepewny mój gniew
Biegnę do Ciebie z głębi smutku na brzeg
Idę do ciebie pochylony pod wiatr
Wracam do ciebie choć uciekam co dnia
Biegnę do ciebie zaplątany w twój śmiech
Idę do ciebie jak?? światła gdy zmierzch Idę do ciebie, Idę do ciebie!
A na drodze wyrasta... Akompaniament.
(Do ciebie idę znów)
Я іду да цябе па кладцы вясёлкі праз стаў. Я іду да цябе, каб цябе знайсці своечасова. Я лячу да цябе, занепакаеннем, як птушка. Я вяртаюся да цябе, кожную хвіліну, штодзень. Іду да цябе праз хмызняк і пясок. Іду да цябе праз стому і страх. Я вяртаюся да цябе, вяртаюся да цябе!
А на шляху вырастае ў мяне лес, затрымлівае мяне на паўслове. Хоць бегчы прымушае мяне час, я ўсё яшчэ не магу прачнуцца са сну. А на дарозе, на дарозе вырастае мур, каб затрымаць, затрымаць мяне на бягу. І хоць я ведаю, што ўдаруся зноў, то зноў іду да цябе, да цябе зноў іду.
Іду да цябе праз няўпэўнены мой гнеў, я бягу да цябе з глыбіні суму на бераг. Я іду да цябе, схіляюся пад ветрам. Вяртаюся да цябе, хоць уцякаю штодня. Бягу да цябе, закручаны тваёй усмешкай. Іду да цябе, як? Святло, калі змярканне, іду да цябе, іду да цябе! А на дарозе вырастае... Акампанемент (Да цябе зноў іду).
Znaleźć się na czas – трапіць у нейкае месца своечасова, не спазніцца. Калі па-беларуску сказаць «на час», то гэтае словазлучэнне мае крыху іншае значэнне – на нейкі, акрэслены час. Таму лепш у дадзеным выпадку падыходзіць слова «своечасова». Па-расійску ёсць выраз вовремя, і ён тут адлюстроўвае найлепш польскае значэнне, але на беларускай мове такога слова, здаецца, не хапае.
Przez zarośla i piach – праз хмызняк і пясок. Хмызняк – цудоўны беларускі выраз, адпаведнік польскага zarośla, а вось са словам piach узнікае больш праблем, паколькі на беларускай мове няма іншых варыянтаў, чым пясок (акрамя ласкавага «пясочак»). Па-польску можна сказаць і piasek, і piach, і piaseczek. Piach – так кажуць, калі стаўленне аўтара словаў да гэтага пяску негатыўнае. Напрыклад, poszedł do piachu – памёр, быў пахаваны.
Znużenie i strach – праз стому (стомленасць) і страх. На польскай мове ёсць некалькі выразаў, якія называюць стан чалавека, калі ў яго самі заплюшчваюцца вочы. Адзін з іх – менавіта znużenie, а другі – zmęczenie. Можна знайсці нюансы ў адрозненні паміж гэтымі словамі, прынамсі ў маім разуменні. Znużenie – гэта стан хутчэй псіхічнай стомленасці, калі чалавек не адчувае вялікай стомленасці ў целе, але ў яго ўжо «перагрэліся мазгі», яму хацелася б заняцца чымсьці іншым, змяніць від дзейнасці. Znużenie можна параўноўваць з нудой.
W pół gestu – я пераклала «на паўслове», можна таксама падумаць, ці на «паўжэсце» гучыць добра па-беларуску. На маю думку, не, але магу памыляцца.
Zatrzymać w pędzie – pęd – гэта вельмі хуткі рух, як у прамым, так і пераносным значэнні. Існуе таксама аднакарэнны дзеяслоў pędzić, што азначае «вельмі хутка бегчы або ісці, рухацца».
нг