Беларуская Служба

У чацвер у Гдыні распачынаецца XII Міжнародны кінафестываль «Непакорныя, нязломныя, выклятыя»

23.09.2020 15:55
Гэта паказы мастацкіх і дакументальных фільмаў, сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыя кніг пра польскую гісторыю.
Аўдыё
  • У чацвер у Гдыні распачынаецца XII Міжнародны кінафестываль “Непакорныя, нязломныя, выклятыя”.
plakat festiwalu
plakat festiwaluhttps://festiwalnnw.pl/

Дырэктар фестывалю Аркадыюш Галэмбеўскі гаварыў падчас прэс-канферэнцыі, што па прычыне эпідэміялагічнай пагрозы большасць падзей можна будзе адсочваць у інтэрнэце:

-Мы не абмяжоўваемся толькі да паказу фільмаў у пяці конкурсных катэгорыях. Мы таксама хочам, каб сёлета ўдзельнікі, якія сядзяць дзесьці перад маніторам кампутара маглі эмацыйна ўдзельнічаць у нашых падзеяй. Таму будуць 10-12 гадзін анлайн-трансляцыі нашых сустрэч. Вядучыя будуць праводзіць нас з месца на месца, паказваць: тут паказ, тут сустрэчы пасля фільму. Гэта будзе вельмі жывое.

Падчас фестывалю будуць паказаныя больш за 100 фільмаў. У катэгорыі польскіх дакументальных фільмаў 23 стужкі пазмагаюцца за ўзнагароду «Złoty Oporni» (Залаты супраціў). У гэтым годзе ўпершыню арганізаваны конкурс замежных дакументальных фільмаў. Старшыня гэтага конкурсу Анна Фэрэнс падкрэслівае, што гэта надзвычай важны элемент праграмы фестывалю:

-Гэта будзе цудоўная нагода паглядзець гісторыі, якія здымаюць іншыя. Гэта чэскія, венгерскія, эстонскія, украінскія фільмы, французскі, польска-італьянскі. Кожны з іх мае сваю гісторыю, тэмы, якія закранаюць дакументалісты ў гістарычных фільмах у Польшчы і іншых краінах.

Падчас фестывалю адбудзецца конкурс відэакліпаў і радыярэпартажоў. З чацвярга да нядзелі запланаваныя таксама дэбаты, між іншым, пра польска-венгерскую супрацу ў ХХ стагоддзі, лёсы палякаў у часе Другой сусветнай вайны і ўзнікнення прафсаюзу «Салідарнасць».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры